Перайсці да зместу

Лукаш Гурніцкі

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лукаш Гурніцкі
польск.: Łukasz Górnicki
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1527[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1603(1603-07-22)[4][3]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Барбара Бранеўская[d]
Дзеці Кацярына Гурніцкая[d], Лукаш Гурніцкі[d] і Грызельда Гурніцкая[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, бібліятэкар, перакладчык, пісьменнік, каталіцкі святар, гуманіст
Мова твораў польская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Лукаш Гурніцкі (польск.: Łukasz Górnicki; 1527—1603 гг.) — польскі паэт і празаік, значная частка жыцця якога была звязаная з ВКЛ.

Нарадзіўся ў Асвенцыме ў сям’і незаможных мяшчанаў, пачаткова меў прозвішча Гура. Выхаванне і пачатковую адукацыю атрымаў ад свайго дзядзькі, паэта і гуманіста С. Гансёрка, клірыка каралеўскай капліцы на Вавелі. Служыў каралеўскім віцэ-канцлерам С. Мацееўскаму і Я. Пшэбыскаму, а таксама кракаўскаму біскупу А. Зэбжыдоўскаму. У 1557-59 гадах вучыўся ў Падуанскім універсітэце (Італія), дзе прасякнуўся гуманістычнымі ідэямі. Вярнуўшыся ў Польшчу ў 1559 годзе, стаў каралеўскім сакратаром і бібліятэкарам, у 1561 годзе быў узведзены ў шляхецтва (гл. Набілітацыя), атрымаў прозвішча Гурніцкі і быў прыняты да герба «Агеньчык». Атрымаў Тыкоцінскае староства (1571) і Васількоўскае староства (1579).

Аўтар кнігі «Прыдворны польскі» (Dworzanin Polski, Кракаў, 1565), якая была перапрацоўкай і перакладам славутага на ўсю тагачасную Еўропу італьянскага твора Бальтазара Кастыльёні (Il Cortegiano, 1528). Перакладчык тэкстаў старажытнарымскага філосафа Сенекі (I ст. н. э.)., аўтар палітычных памфлетаў «Размова паміж палякам і італьянцам», «Шлях да сапраўднай свабоды» (апублікаваныя пасмяротна ў 1616 і 1650 гадах), дзе выступаў як прыхільнік моцнай каралеўскай улады і асуджаў так званую «залатую шляхецкую вольнасць». Напісаў гістарычную хроніку, якая ахоплівае падзеі ў Польскай Кароне з 1538 па 1572 год (апублікаваная пасмяротна, Кракаў, 1637). Апублікаваў у лацінскай транскрыпцыі ўрывак з Бібліі, верагодна, з Астрожскай Бібліі, прытрымліваючыся ўкраінскай фанетыкі .

Гурніцкі лічыцца адным з найлепшых польскіх пісьменнікаў XVI стагоддзя. Яго кніга «Прыдворны польскі» шмат разоў перакладалася на канцылярскую мову ВКЛ, была шырока вядомай на ўкраінскіх і беларускіх землях і захоўвалася ў бібліятэках яшчэ ў XVIII стагоддзі .

  • Stanisław Bodniak, Karta z bibljotekarskich i starościńskich zajęć Górnickiego, Kraków 1928;
  • Bronisław Czarnik, Żywot Łukasza Górnickiego, Lwów 1883;
  • Ignacy Kozielewski, Łukasz Górnicki: studium historyczno-literackie, Lwów 1929;
  • Jakub Zdzisław Lichański, Łukasz Górnicki, Wrocław 1982, ISSN 0077-6181;
  • Jakub Zdzisław Lichański, Łukasz Górnicki: sarmacki Castiglione, Warszawa 1998, ISBN 83-7181-015-6;
  • Rafał Lowenfeld, Łukasz Górnicki, jego życie i dzieła: przyczynek do dziejów humanizmu w Polsce, Warszawa 1884;
  • Łukasz Górnicki i jego czasy, pod red. B. Noworolskiej i W. Steca, Białystok 1993;
  • Łukasz Górnicki i jego włoskie inspiracje, pod red. P. Salwy, Warszawa 2005, ISBN 83-89100-67-3;
  • Roman Pollak, Górnicki Łukasz (1527-1603), w: Polski Słownik Biograficzny, t. VIII, cz. 3, z. 38, Wrocław 1960;
  1. ↑ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. ↑ Swartz A. Łukasz Górnicki — 2007.
  3. 1 2 3 4 5 Karp S. Józef Karp (ok. 1567–1637), marszałek wołkowyski – rys biograficzny // Studia Podlaskie — 2016. — вып. 24. — С. 24. — ISSN 0867-1370 — doi:10.15290/SP.2016.24.01
  4. ↑ Łukasz Górnicki // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.