Лукаш Клекерс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лукаш Клекерс
Снукер


 
Дата нараджэння: 18 мая 1996(1996-05-18) (22 гады)
Месца нараджэння: Германія
Грамадзянства: Flag of Germany.svg Германія
Прафесійная кар'ера:
Прызавыя грошы: £500
Найвышэйшая серыя: 89 (Q School 2015 – Этап 1)
Колькасць соценных серый: 0
Лепшы рэйтынгавы вынік: 1/72 фіналу
(Чэмпіянат свету 2015,
Чэмпіянат свету 2016)
Перамогі на турнірах
Чэмпіянат свету: 1/72 фіналу (кв.) (2015, 2016)

Лукаш Клекерс (18 мая 1996) — нямецкі непрафесійны гулец у снукер. Удзельнік кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2015 і 2016 гадоў.

У 2012 годзе ва ўзросце 16 гадоў упершыню прыняў удзел у кваліфікацыі да нізкарэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Антверпена, а ў сезоне 2014/2015 два разы трапляў у асноўныя стадыі турніраў серыі PTC у Лісабоне і Гдыні, дзе саступіў Джону Хігінсу (1:4) і Марку Дэвісу (0:4) адпаведна. У 2015 годзе быў упершыню запрошаны да ўдзелу ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету ў якасці найлепшага снукерыста Германіі, дзе саступіў Напону Санхаму (6:10), а таксама ўпершыню прымаў удзел у Q School, дайшоўшы да 1/32 фіналу першыга турніру, дзе саступіў Сідні Уілсану. У наступным сезоне ўпершыню дайшоў да 1/32 фіналу нізкарэйтынгавага турніру, перайграўшы прафесіянала Энтані Хэмілтана ў першым раундзе адкрытага чэмпіянату Рыгі з лікам 4:0, а ў другім раундзе саступіў Стывену Магуайру (0:4). У 2016 годзе ў другі раз гуляў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету і прайграў Роры Мак-Лаўду ў першым раундзе з лікам 7:10.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]