Лукаш Падольскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Лукас Падольскі
2016209185709 2016-07-27 Champions for Charity - Sven - 1D X - 0125 - DV3P4718 mod.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Лукаш Юзаф Падольскі
Мянушка Прынц Польдзі[1]
Нарадзіўся 4 чэрвеня 1985(1985-06-04)[2][3] (32 гады)
Глівіцы, Сілезскае ваяводства, Польшча[4]
Грамадзянства Сцяг Германіі Германія
Рост 181 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік, крайні паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Японіі Вісэл Кобэ
Нумар 11
Кар'ера
Моладзевыя клубы
1991 — 1995 Сцяг Германіі Берггайм
1995 — 2003 Сцяг Германіі Кёльн
Клубная кар'ера*
2003 — 2006 Сцяг Германіі Кёльн 81 (46)
2003   Сцяг Германіі Кёльн II 2 (0)
2006 — 2009 Сцяг Германіі Баварыя (Мюнхен) 71 (15)
2007 — 2008   Сцяг Германіі Баварыя II (Мюнхен) 2 (0)
2009 — 2012 Сцяг Германіі Кёльн 88 (33)
2012 — 2015 Сцяг Англіі Арсенал 60 (19)
2015   Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 17 (1)
2015 — 2017 Сцяг Турцыі Галатасарай 56 (20)
2017 — Сцяг Японіі Вісэл Кобэ
Нацыянальная зборная**
2002 Сцяг Германіі Германія (да 17) 6 (2)
2002 Сцяг Германіі Германія (да 18) 7 (4)
2003 Сцяг Германіі Германія (да 19) 3 (6)
2004 Сцяг Германіі Германія (да 21) 5 (0)
2004 — 2017 Сцяг Германіі Германія 130 (49)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Германія 2006
Бронза ПАР 2010
Золата Бразілія 2014
Кубкі канфедэрацый
Бронза Германія 2005
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Бронза Польшча/Украіна 2012
Бронза Францыя 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 сакавіка 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 сакавіка 2017.

Лукаш Падольскі, таксама Лукас Падольскі (праз нямецкае вымаўленне) (ням.: Lukas Podolski, польск.: Łukasz Podolski; нар. 4 чэрвеня 1985, Глівіцы, Польшча) — нямецкі футбаліст польскага паходжання, нападнік японскага клуба «Вісэл Кобэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Лукас Падольскі нарадзіўся на тэрыторыі былой Верхняй Сілезіі, у спартыўнай сям'і Крысціны і Вальдэмара Падольскіх. яго маці выступала за жаночую зборную Польшчы па гандболе, а бацька быў прафесійным футбалістам, у складзе клуба «Шамберкі» з горада Бытама ў 1980 годзе ў станавіўся чэмпіёнам Польшчы. У 1987 годзе сям'я вырашыла эміграваць у Заходнюю Германію ў якасці этнічных немцаў[5]. Лукас рос у Берггайме, а пазней у Пульгайме — невялікіх гарадах каля Кёльна.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Вяртанне ў «Кёльн»[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2009 года Падольскі вярнуўся ў «Кёльн», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[6][7]. У свой час Лукас пасля чэмпіянату свету 2006 года перайшоў з «Кёльна» у мюнхенскую «Баварыю», але ў новай камандзе ў Падольскі не занадта заладзілася. Акрамя таго, зыходу Лукаса з «Баварыі» паспрыяла рашэнне кіраўніцтва клуба летам набыць харвацкага нападніка «Гамбурга» Івіцу Оліча.

«Арсенал»[правіць | правіць зыходнік]

30 красавіка 2012 года было абвешчана, што Падольскі ў летні трансферны час пяройдзе ў лонданскі «Арсенал», падпісаўшы 4-гадовы кантракт[8].

«Інтэрнацыянале»[правіць | правіць зыходнік]

5 студзеня 2015 года Падольскі быў ададзены ў арэнду міланскаму «Інтэру» тэрмінам на паўгады з правам далейшага выкупу. Ужо на наступны дзень ігрок быў заяўлены на матч супраць турынскага «Ювентуса» і выйшаў на пляцоўку ў другім тайме. Гульня скончылася ўнічыю з лікам 1:1.

За паўгады ў «Інтэры» здолеў забіць толькі адзін гол, і ўлетку 2015 года вярнуўся з арэнды ў «Арсенал». Аднак, Арсен Венгер, хоць і быў гатовы пакінуць нападніка ў камандзе, не бачыў яго ў асноўным складзе. Таму Лукаш стаў шукаць новы клуб.

«Галатасарай»[правіць | правіць зыходнік]

4 ліпеня 2015 года Падольскі афіцыйна стаў іграком турэцкага «Галатасарая», падпісаўшы трохгадовы кантракт[9]. У 2016 годзе разам з «Галатасараем» выйграў Кубак Турцыі, забіўшы адзіны мяч у фінальным матчы з «Фенербахчэ» (1:0).

«Вісэл Кобэ»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2017 года перайшоў у японскі клуб «Вісэл Кобэ»[10].

Зборная[правіць | правіць зыходнік]

У канцы сезону 2003/04 «Кёльн» выбыў з Бундэслігі, аднак гульня Падольскага настолькі ўразіла трэнера галоўнай нямецкай зборнай Рудзі Фёлера, што той запрасіў яго ў сваю каманду. Дэбют форварда ў зборнай Германіі адбыўся 6 чэрвеня 2004 года ў Кайзерслаўтэрне ў матчы супраць зборнай Венгрыі, Падольскі выйшаў на замену ў самым канцы гульні.

Разам са зборнай прыняў удзел у чатырох чэмпіянатах Еўропы і трох чэмпіянатах свету, стаў чэмпіёнам свету ў 2014 годзе. 22 сакавіка 2017 года згуляў свой развітальны матч за зборную, дзе забіў гол у браму Англіі (1:0)[11].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Баварыя»:

«Арсенал»:

«Галатасарай»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Германія:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]