Лукаш Пішчак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Лукаш Пішчак
Łukasz Piszczek 2014 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1985(1985-06-03)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of Poland.svg Польшча
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазіцыя правы абаронца, правы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Гачалкавіцы-Здруй
Маладзёжныя клубы
1992—2001 Польшча Гачалкавіцы-Здруй
2001—2004 Польшча Гварак Забжэ
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2010 Германія Герта 68 (3)
2004—2007   Польшча Заглэмбе 69 (14)
2010—2021 Германія Барусія (Дортмунд) 264 (16)
2021— Польшча Гачалкавіцы-Здруй
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2019 Польшча Польшча 66 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 чэрвеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Лукаш Пішчак на Вікісховішчы

Лу́каш Пі́шчак (польск.: Łukasz Piszczek; нар. 3 чэрвеня 1985, Чэхавіцы-Дзядзіцы, Польшча) — польскі футбаліст, абаронца і паўабаронца клуба «Гачалкавіцы-Здруй». Ігрок нацыянальнай зборнай Польшчы (2007—2019). Вядомы па выступах за дортмундскую «Барусію», разам з якой стаў двухразовым чэмпіёнам Германіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе Лукаш далучыўся да клуба «Гварак Забжэ», з якім ён стаў пераможцам у 2003 годзе польскага моладзевага чэмпіянату. У 2004 годзе ён быў падпісаны «Гертай» і адразу ж аддадзены ў арэнду ў «Заглэмбе». З «Заглэмбе» ён выйграў чэмпіянат лігі сезона 2006/07.

Восенню 2007 года «Герта» вярнула іграка. Ён забіў свой ​​першы гол у Бундэслізе 26 красавіка 2008 года ў матчы супраць «Гановера».

Пішчак прапусціў вялікую частку першай паловы сезона 2008/09 з-за траўмы сцягна, якая ў канчатковым выніку запатрабавала хірургічнага ўмяшання. Вярнуўся ў шэрагі клуба ў лютым 2009 года, але зноў атрымаў невялікую траўму, на гэты раз калена. Нарэшце, да красавіка ўсе яго траўмы скончыліся і ён зноў вярнуўся на поле.

19 мая 2010 года ў якасці свабоднага агента падпісаў трохгадовае пагадненне з дортмундскай «Барусіяй»[3].

У маі 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Барусію» і, завяршыўшы прафесійную кар’еру, у якасці аматара далучыўся да польскага клуба «Гачалкавіцы-Здруй» з чацвёртага дывізіёна, дзе некалі пачынаў займацца футболам.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першы раз на поле ў футболцы зборнай Лукаш выйшаў у таварыскім матчы супраць каманды Эстоніі 3 лютага 2007 года.

6 чэрвеня 2008 года ён быў уключаны ў польскую заяўку на Еўра-2008 з-за траўмы Якуба Блашчыкоўскага. Згуляў адзін матч супраць зборнай Германіі, але неўзабаве атрымаў траўму на трэніроўцы і далейшага ўдзелу на Еўра не прыняў[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Польшча «Заглэмбе» Любін:

Германія «Барусія» Дортмунд:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Яго бацька, трэнер мясцовага футбольнага клуба, вырашыў прыцягнуць яго да аднаго з вучэбных заняткаў ва ўзросце 7 гадоў. Яго брат Томаш, таксама гуляе ў футбол. Лукаш жанаты з чэрвеня 2009 года[5].

Зноскі

  1. Lukasz Piszczek // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lukasz Piszczek // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. BVB holt Lukasz Piszczek Архівавана 22 лютага 2012.. ruhrnachrichten.de
  4. Лукаш Пищек не сыграет с австрийцами. football.kulichki.net
  5. Morgen Hochzeit mit seiner Ewa. Bild.de

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]