Лукаш Цясак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Лукаш Цясак
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 сакавіка 1985(1985-03-08)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Славакіі Славакія
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Славакіі Пагронне
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Сцяг Славакіі Дубніца 26 (7)
2006—2009 Сцяг Славакіі Жыліна 67 (1)
2007   Сцяг Славакіі Рымаўска Собата 13 (1)
2009 Сцяг Славакіі Сеніца 17 (1)
2010 Сцяг Славакіі Татран (Прэшаў) 11 (0)
2010—2012 Сцяг Украіны Зара (Луганск) 33 (0)
2012—2014 Сцяг Расіі Тарпеда (Масква) 71 (4)
2014—2015 Сцяг Расіі Арсенал (Тула) 42 (0)
2016 Сцяг Казахстана Кайрат (Алматы) 18 (1)
2016 Сцяг Расіі Арсенал (Тула) 12 (0)
2017 Сцяг Беларусі Гомель 13 (2)
2018— Сцяг Славакіі Пагронне (Ж’яр-над-Гронам)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015—2016 Сцяг Славакіі Славакія 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лукаш Цясак (славацк.: Lukáš Tesák; нар. 8 сакавіка 1985, Ж’яр-над-Гронам, Славакія) — славацкі футбаліст, абаронца клуба «Пагронне» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Славакіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў прафесійную кар’еру ў складзе клуба «Дубніца», пазней гуляў у Славакіі за «Жыліну», «Рымаўску Собату», «Сеніцу» і «Татран». У складзе «Жыліны» двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату Славакіі (2007/08, 2008/09).

У жніўні 2010 года падпісаў кантракт с луганскай «Зарой», стаўшы такім чынам першым славацкім футбалістам ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. За два сезоны правёў 33 матчы ў чэмпіянаце Украіны і 4 матчы ў Кубку, пасля чаго пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.

У ліпені 2012 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», якое тады выступала ў ФНЛ. Па выніках сезону 2013/14 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу, сам быў прызнаны найлепшым абаронцам у сезоне ФНЛ. Пачынаў сезон 2014/15 у Прэм’ер-лізе ў складзе «Тарпеда», але хутка з-за фінансавых праблем пакінуў каманду і стаў іграком тульскага «Арсенала», які таксама толькі атрымаў месца ў Прэм’ер-лізе. Па выніках сезону 2014/15 «Арсенал» зноў вылецеў у ФНЛ, аднак абаронца застаўся ў камандзе.

У студзені 2016 года разарваў кантракт з «Арсеналам» і ў лютым стаў іграком казахстанскага «Кайрата», куды яго запрасіў галоўны трэнер Аляксандр Барадзюк, з якім Лукаш разам працаваў у маскоўскім «Тарпеда». 8 сакавіка 2016 года дэбютаваў у новай камандзе ў матчы за Суперкубак Казахстана супраць «Астаны», у серыі пенальці забіў вырашальны гол, чым прынёс трафей сваёй камандзе (0:0, па пенальці 5:4). У ліпені 2016 года з-за перавышэння колькасці легіянераў у камандзе быў адзаяўлены з «Кайрата» і неўзабаве вярнуўся ў тульскі «Арсенал». 30 кастрычніка 2016 года ў матчы з «Уфой» атрымаў траўму, з-за якой больш не з’яўляўся на полі, і ўзімку пакінуў каманду.

У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. У складзе «Гомеля» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. 18 лістапада 2017 года ў матчы з «Мінскам» (2:0) адзначыўся дублем.

У студзені 2018 года пакінуў гомельскі клуб[3] і неўзабаве далучыўся да клуба другога дывізіёна Славакіі «Пагронне»[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

5 верасня 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Славакіі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2016 супраць Іспаніі (0:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі