Лука Камбіяза
Выгляд
Лука Камбіяза | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1527[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 1585[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, скульптар, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лука Камбіяза (іт. Luca Cambiaso, 18 кастрычніка 1527, Манелья, Генуя — 6 верасня 1585, Эскарыял) — італьянскі мастак-ман’ерыст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын мастака Джавані Камбіяза, вучыўся ў бацькі, сфарміраваўся рана і ўжо ў 15 гадоў займаўся разам з бацькам сценапісам у Генуі. З 1544 года працаваў у цэрквах Генуі і іншых гарадоў Лігурыі, у Рыме. У канцы 1550-х гадоў пасля смерці жонкі ўступіў у сувязь са швагеркай, дазволу бацькі на шлюб з ёй ён так і не атрымаў.
У 1583 годзе прыняў запрашэнне іспанскага караля Філіпа і працаваў у Эскарыяле. Сын Арацыа Камбіязі таксама стаў мастаком.
Вывучаў і капіраваў працы Перына дэль Вагі, Бекафумі і Джавані Пардэнонэ. Склаўся пад уплывам Рафаэля, Парміджаніна і Карэджа. Вядомы таксама як бліскучы малявальшчык.
Зноскі
- ↑ а б в http://explore.rkd.nl/explore/artists/14913 — Netherlands Institute for Art History.
- ↑ Luca Cambiaso
- ↑ Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.