Лука Карлеварыс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Лука Карлеварыс
Фатаграфія
Дата нараджэння Памылка Lua у Модуль:Sources-utils на радку 598: bad argument #2 to 'getLabelByLang' (string expected, got nil).
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1730(1730-02-12)[1][2][3] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Marianna Carlevarijs[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр Ведута і пейзаж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лука Карлеварыс або Лукас Карлеварэс (Luca Carlevaris, 20 студзеня 1663 — 12 лютага 1730) — італьянскі жывапісец, архітэктар і гравёр венецыянскай школы эпохі барока, майстар ведуты.

Карлеварыс Лука нарадзіўся 20 студзеня 1663 года ў горадзе Удзінэ на паўночным усходзе Італіі ў сям’і архітэктара і жывапісца Джавані Леанарда. У шаснаццаць гадоў ён страціў бацьку і пераехаў у Венецыю, дзе да таго часу пражывала яго сястра Касандра.

Выбар месцам жыхарства быў не выпадковы: набліжаўся залаты век у развіцці жывапісу Італіі, і адным з яе цэнтраў была Венецыя. Менавіта па гэтай прычыне гэты горад і быў выбраны месцам жыхарства маладым мастаком.

Ён пасяліўся паблізу плошчы Зенобіа (Palazzo Zenobio), што ў далейшым адыграла немалаважную ролю ў яго кар’еры. Побач з плошчай знаходзіўся палац багатай арыстакратычнай сям’і Зенобіа, вядомай сваёй любоўю да мастацтва і якая ўпрыгожвала свой палац працамі венецыянскіх мастакоў. На маладога і таленавітага Луку Карлеварыса звярнулі ўвагу, і неўзабаве ён набыў багатага і ўплывовага апекуна. Дзякуючы гэтай падзеі ён атрымаў сваё другое імя — «Лука Са’Зенобіа».

У 1685—1690-х гадах наведвае Рым, дзе імкнецца ўдасканальваць сваё майстэрства. У час навучання ў Луіджы Ванвітэлі, які выкладаў у той час у Рыме жывапіс ведуты, Лука адчувае ўплыў работ Дж. Паніні. У 1698 годзе ён вяртаецца ў Венецыю і стварае працы пад уражаннем сваіх настаўнікаў.

Зноскі

  1. Luca Carlevarijs // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Luca Carlevarijs // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wilson J. Luca Carlevaris [Carlevarijs] // Carlevaris [Carlevarijs], Luca // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T014097