Лука (евангеліст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Евангеліст Лука
Сімвалічная выява  (руск.) Лукі ў выглядзе Цяльца на стараабрадчай іконе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці

Лука́[1][2], або Лука́ш[3] (стар.-грэч.: Λουκᾶς, Loukãs) — адзін з 70 меншых апосталаў — вучняў Ісуса Хрыста, адзін з чатырох евангелістаў.

Біблейскае паданне называе яго паплечнікам апостала Паўла. Лічыцца аўтарам кананічнага тэксту Евангелля (Гл.далей: Евангелле ад Лукі) і «Дзяянняў апостальскіх». Яго ўласнае імя сведчыць, што па паходжанню ён быў грэкам, які да свайго пераходу ў хрысціянства, будучы добра знаёмы з тагачасным становішчам іудзейскага насельніцтва, яго звычаямі і норавамі, прыняў іудзейскае веравызнанне, а пасля стаў адным з першых язычнікаў, прыняўшых вучэнне Хрыста.

Па сведчанню Яўсевія, аўтара «Царкоўнай гісторыі», Ераніма і іншых старажытных пісьменнікаў, Лука жыў у Антыёхіі і па роду сваіх заняткаў быў урачом. Там ён пазнаёміўся з апосталам Паўлам, пасля чаго стаў яго адданым паслядоўнікам, паплечнікам і супрацоўнікам у справе распаўсюджання хрысціянства. Разам з Паўлам хадзіў у Іерусалім для раздачы міласціны галодным, суправаджаў яго ва ўсіх іншых падарожжах, у тым ліку і ў марскім падарожжы ў Рым, у час якога адбылося так падрабязна і маляўніча апісанае ім караблекрушэнне.

Пасля пакутніцкай смерці Паўла ў Рыме Лука, па сцвярджэнню царкоўных гісторыкаў, усё сваё далейшае жыццё да 80-гадовага ўзросту прысвяціў місіянерскай дзейнасці, якая праходзіла ў Італіі, Далмацыі, Македоніі, Грэцыі і нават у Афрыцы. Паводле версіі, ён памёр уласнай смерцю, паводле другой, быў павешаны на аліўкавым дрэве ў Ахайі ў Грэцыі.

Евангеліст Лука піша ікону Багародзіцы. Пскоўскі музей-запаведнік. Сяр. XVI ст.

Паданні надзяляюць Луку дарам жывапісца, ён лічыцца аўтарам іконы Багародзіцы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
  2. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  3. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]