Лукойл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Лукойл»
Тып

Адкрытае акцыянернае таварыства

Лістынг на біржы
Заснаванне

1991

Заснавальнікі

«Лангепаснафтагаз», «Урайнафтагаз», «Кагалымнафтагаз»

Размяшчэнне

Масква (Расія)

Галіна

Нафтагазавая прамысловасць(англ.) бел.

Прадукцыя

Нафта, нафтапрадукты і прыродны газ

Уласны капітал

3 227 664 000 000 ₽ (2016)[1]

Абарот

$139,2 млрд (2012)

Аперацыйны прыбытак

$18,6 млрд (2011)

Чысты прыбытак

$11 млрд (2012)

Актывы

5 014 673 000 000 ₽ (2016)[1]

Колькасць супрацоўнікаў

150 000 чал.

Даччыныя кампаніі

LUKoil-Avia[d] і Teboil[d]

Аўдытар

«КПМГ»

Сайт

www.lukoil.ru

«Лукойл» — расійскае нафтавае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе. Ажыццяўляе здабычу, пастаўку і перапрацоўку сырой нафты, гуртовы і рознічны збыт нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтахіміі і звадкаванага газу, наліўных і фасаваных алеяў праз уласныя нафтабазы, заправачныя станцыі і дылерскую сетку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 1991 года адбылося заснаванне нафтавага канцэрну(англ.) бел. «Лангепас-Урай-Кагалым-Нафтагаз». 5 красавіка 1993 г. канцэрн ператварылі ў акцыянернае таварыства «Нафтавая кампанія „Лукойл“». Назву складаюць першыя літары назваў сібірскіх гарадоў Лангепас (Ніжневартаўскі раён, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласць, Уральская федэральная акруга), Урай (Ханты-Мансійская аўт. акр.) i Кагалым (Сургуцкі раён(англ.) бел., Ханты-Мансійская аўт. акр.), якія ўзніклі побач з нафтарадовішчамі(англ.) бел. і з'яўляюцца асновай сродкаў вытворчасці, і слова «ойл» (англ.: oil — нафта). У 2005 г. прадпрыемства займала 1-е месца ў Расіі па здабычы і перапрацоўцы нафты. У 2006 г. мела 150 тыс. супрацоўнікаў, займала 2-е месца сярод прыватных прадпрыемстваў свету па пацверджаных запасах нафты, глыбіня нафтаперапрацоўкі складала 77 %. У 2008 г. з'яўлялася найбуйнейшым прыватным нафтагазавым прадпрыемствам у свеце па даказаных запасах сыравіны[2]. У 2009 г. мела 160 тыс. супрацоўнікаў[3].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 г. прадпрыемства адчыніла сваю рознічную сетку ў Беларусі. У 2005 г. на прадпрыемства прыпадала 11 % імпарту нафты ў краіну. На 23 верасня налічвалася 39 аўтазаправачных станцый(англ.) бел. (АЗС)[4]. На 2 верасня 2006 г. прадпрыемства мела ў Беларусі звыш 50 аўтазаправак[5]. У канцы снежня 2007 г. — пачатку 2008 г. на АЗС прадпрыемства пад выглядам бензіну А-95 прадаваўся змяшаны з дызельным палівам(англ.) бел. сурагат, што прыводзіў да паломкі паліўнай сістэмы аўтамабіляў[6]. На 1 верасня 2010 г. мела ў краіне 80 АЗС, 5 нафтабазаў (агульны аб'ём захоўвання — 4 тыс. кубаметраў) і 1600 супрацоўнікаў[7]. У 2012 г. пастаўка нафты склала 4,4 млн тонаў (1,6 млн т. — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, 2,8 млн т. — на наваполацкі «Нафтан»), 50 % якой накіравалі на давальніцкую перапрацоўку[8].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 http://www.lukoil.ru/FileSystem/PressCenter/116701.pdf
  2. «Лукойл» лічыць Беларусь прывабным для інвеставання рынкам - В.Алекпераў (28 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2017.
  3. Зміцер Кахно Вядучыя аператары аўтазаправачных станцыяў з усёй Еўропы спаборнічалі сёння ў Мінску за званне лепшага. Белтэлерадыёкампанія (19 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2017.
  4. Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік «Лукойла» абмеркавалі перспектывы паставак расійскай нафты ў Беларусь // Звязда : Газета. — 23 верасня 2005. — № 185 (25517). — ISSN 1990-763x.
  5. Леанід Тугарын. Лукойл: энергетыка стварэння // Звязда : Газета. — 2 верасня 2006. — № 194—195. — ISSN 1990-763x.
  6. Вячаслаў Будкевіч У выніку водпуску няякаснага бензіну праз сетку АЗС ЗП «Лукойл-Беларусь» была нанесеная шкода фізічным і юрыдычным асобам. БелаПАН (7 кастрычніка 2008). Праверана 28 студзеня 2017.
  7. Аляксей Арэшка Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта кампаніі «Лукойл» Вагіта Алекперава ордэнам Дружбы народаў. БелаПАН (1 верасня 2010). Праверана 28 студзеня 2017.
  8. Таццяна Каравянкова Расійскія нафтавікі просяць манаполію на беларускім рынку. БелаПАН (25 лютага 2013). Праверана 28 студзеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Нафтавыя кампаніі Расіі Шаблон:Склад індэксу РТС Шаблон:Склад індэксу ММВБ Шаблон:ММВБ10 Шаблон:Склад індэксу MSCI Russia