Лукомка
| Лукомка | |
|---|---|
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 53 км |
| Басейн | 831 км² |
| Расход вады | 5,4 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Возера Лукомскае |
| • Вышыня | 164,5 м |
| • Каардынаты | 54°39′53″ пн. ш. 29°08′37″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Ула (прыток Заходняй Дзвіны) |
| • Вышыня | 125,8 м |
| • Каардынаты | 54°51′06″ пн. ш. 29°10′49″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Ула → Дзвіна → Рыжскі заліў |
|
|
|
| Краіны | Беларусь |
Лукомка, Лукамка, Уюнок — рака ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Ула (басейн Заходняй Дзвіны).
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]- Правы — Югна.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Выцякае з Лукомскага возера каля горада Новалукомль, цячэ ўздоўж усходняй ускраіны Лукомскага ўзвышша па Чашніцкай раўніне, вусце ў межах горада Чашнікі.
Даўжыня ракі 53 км. Плошча вадазбору 831 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, у нізкай плыні да 5 км. Пойма перарывістая, у вярхоўі і вусцевай частцы забалочаная; шырыня 200—500 м, на забалочаных дзялянках да 1,6 км. Рэчышча моцна звілістае, шырынёй 15—20 м у высокай плыні, 8—12 метраў на астатнім працягу.
Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,1 м. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 8 дзён. Каля вёскі Рудніца Лукомскае вадасховішча.
У басейне ракі азёры Лукомскае, Катоўскае, Несіна, Заружанне (Ружына) Слідзец, Сарочынскае, Сцержань, Родамля, Святое, Пачаевіцкае і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971. (руск.)
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 30, 36, 56. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рака Лукомка Архівавана 18 жніўня 2014.