Лукомскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лукомскае ўзвышша — узвышша ў Беларусі, размяшчаецца на паўднёва-ўсходняй частцы Ушацка-Лепельскага ўзвышша. Займае частку Лепельскага і Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласці. 3 поўначы на поўдзень працягнулася на 20 км, з захаду на ўсход — ад 6 да 24 км. Найвышэйшы пункт 279 м над узроўнем мора (за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Новыя Валосавічы Лепельскага раёна).

У фарміраванні паўднёвай часткі ўзвышша асноўную ролю адыграў сожскі ледавік, на паўночную частку ўзвышша ўплываў і паазерскі ледавік. Марэнны матэрыял узвышша па схілах укрыты маламагутным (0,5 м) покрывам лёсападобных суглінкаў. Рэльеф у цэнтры і на ўсходзе сярэдняўзгорысты і буйнаўзгорысты, у заходняй частцы дробнаўзгорысты, месцамі платопадобны з ваганнямі адносных вышынь да 5—10 м. Па ўзвышшы цякуць невялікія рэкі, якія належаць да басейна Заходняй Дзвіны. Азёры Турыцкае, Сарочынскае, Слідзец. Пад лесам каля 20 % тэрыторыі вобласці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лукомскае ўзвышша // Геаграфія Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэд. кал. Л. В. Казлоўская [і інш.]. — Мн., 1992. — С. 60.