Лукіян з Самасаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лукіян з Самасаты
стар.-грэч.: Λουκιανὸς ὁ Σαμοσατεύς
Lucianus.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 120[1]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 192[3]
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сатырык, філосаф, біёграф, паэт
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Лукіян з Самасаты (грэч.: Λουκιανὸς Σαμοσατεύς, лац.: Lucian; 120, Самасата, Сірыя, цяпер Турцыя — каля 192, Афіны) — старажытнагрэчаскі пісьменнік-сатырык.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Быў вандоўным рытарам прыкладна да 150 года, доўга жыў у Афінах, займаючыся літаратурнай працай, у старасці заняў высокі пост на імператарскай службе ў Егіпце. Захавалася 84 яго творы (аўтарства некаторых спрэчнае), што адлюстроўваюць крызіс ідэалогіі антычнага грамадства. Развіваючы традыцыі антычнай камедыі і меніпавай сатыры, стварыў жанр сатырычнага дыялогу. Пісаў пародыі на сафістычную дэкламацыю («Пахвала мусе», «Настаўнік красамоўства»), высмейваў алімпійскіх багоў («Размова багоў», «Праметэй, ці Каўказ»), паказваў мізэрнасць жыццёвых даброт, марнасць усяго на свеце («Размовы ў царстве мёртвых», «Харон», «Меніп»), рабіў выпады супраць сацыяльнай несправядлівасці («Нігрын»), крытыкаваў ранняе хрысціянства, развенчваў веру ў забабоны, містычныя пераўтварэнні («Аляксандр, ці Лжэпрарок», «Пра смерць Перэгрына», «Аматар хлусні, ці Нявер»). Аўтар сатыр на тагачасныя гістарыяграфію «Як трэба пісаць гісторыю», на фантастыку папулярных раманаў «Праўдзівая гісторыя» і іншае. Яго творчасць паўплывала на асветніцкую літаратуру Еўропы.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя творы пераклаў У. Клішэвіч.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Opera. Ex recogn. Caroli Jacobitz. Vol. 1 — 3. — Leipzig, 1907—1913.
  • Избранная проза. — М., 1991.
  • Избранное. — М., 1962.
  • Избранные атеистические произведения / Редактор и вступительная статья А. П. Каждана. — М., 1955.
  • Собрание сочинений / Под редакцией и комментарии Б. Л. Богаевского). — М. — Л., 1935.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Peretti, A. Luciano. Un intellettuale Greco contro Roma. — Firenze, 1946.
  • История древнегреческой литературы. Том 3. — М., 1960.