Лунь стэпавы
| Лунь стэпавы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Circus macrourus Gmelin, 1770 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Accipiter macrourus
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Месцы гнездавання Круглы год Месцы зімовак | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Лунь стэпавы (Circus macrourus) — від мігруючых птушак сямейства каршаковых і падсямейства лунёвых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Зграбная птушка, даўжыня цела 45-52 см, маса 250—450 г, размах крылаў 0,99-1,17 м. Самцы меншыя за самак і больш светлыя. Спіна шыза-шэрая, брушны бок белы з шызаватым напылам на валляку. Надхвосце белае, канцы крылаў чорныя. Самка зверху вохрыста-бурая, знізу бураватая з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Сустракаецца ў паўднёвай частцы Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Зіму праводзіць, галоўным чынам, у Індыі і Паўднёва-Усходняй Азіі. Вельмі рэдка сустракаецца ў Брытаніі і ў Заходняй Еўропе.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Гэтая драпежная птушка водзіцца на адкрытых раўнінах, балотах і пустках.
Палюе на маленькіх жывёл, такіх, напрыклад, як яшчаркі, грызуны і птушкі. У пошуках ежы птушка лунае нізка над лугамі.
Гнездаванне
[правіць | правіць зыходнік]
Гняздо птушка будуе на зямлі. У кладцы — 4-6 белых яек.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
