Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—8 см, плоска-пукатая. Скурка слізістая, гладкая, шараватая або жоўта-карычневая, часта з святлейшым краем. Мякаць жаўтаватая. Пласцінкі прырослыя, брудна-жаўтаватыя, з узростам аліўкава-карычневыя. Ножка цыліндрычная, пустая, з карычняватым валакніста-камякаватым кольцам, слабалускаватая, жаўтаватая, каля асновы бураватая. Споры яйцападобна-эліпсаідальныя, гладкія, жоўта-бурыя.
Агнёўка вуглялюбная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 27.