Луцый II (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луцый II
лац.: Lucius PP. II
Луцый II
166-ы Папа Рымскі
Царква: Рымска-каталіцкая царква

Прафесія: бібліятэкар, клерык, ксёндз
Нараджэнне: невядома[1]
Смерць: 15 лютага 1145[1]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Луцый ІІ (лац.: Lucius PP. II; ? — 15 лютага 1145) — папа Рымскі з 9 сакавіка 1144 па 15 лютага 1145). Нарадзіўся ў Балонні. Быў скарбнікам Рымскай царквы, пазней папскім легатам у Германіі.

Яго пантыфікат характарызаваўся утварэннем у Рыме рэвалюцыйнай рэспублікі, якая мела намер пазбавіць папу ўлады, а таксама прызнаннем Партугаліяй папскага сюзэрэнітэту.

У 1144 годзе папа сустрэўся з Рожэрам II Сіцылійскім ў Чэпрана для высвятлення яго абавязкаў як папскага васала. Луцый II быў вымушаны пад пагрозай прымянення сілы пагадзіцца на ўмовы Рожэра.

Рымскі Патрыцый Джардана П'ерлеёні выступіў з войскам супраць невялікага атрада папы. Луцый II атрымаў раненні ад удару каменем і памёр.

  1. 1,0 1,1 AA.VV. Encyclopedia of Popes — 2000.