Луцый I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Луцый I (Папа Рымскі))
Луцый I

22-і Папа Рымскі
25 чэрвеня 253 — 5 сакавіка 254
Папярэднік Карнелій
Пераемнік Стэфан I

Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне 200
Смерць 5 сакавіка 254
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луцый I (лац.: Lucius I; ? — 5 сакавіка 254) — папа Рымскі з 25 чэрвеня 253 года па 5 сакавіка 254 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Луцый нарадзіўся ў Рыме і быў сынам Парфірыяна. Ён быў абраны папам, імаверна, 25 чэрвеня 253 года і памёр 5 сакавіка 254 года. Яго абранне адбылося падчас ганенняў, якія выклікалі выгнанне яго папярэдніка Карнелія. Луцый таксама быў выгнаны неўзабаве пасля асвячэння, але змог атрымаць дазвол на вяртанне.

Луцый згадваецца ў лістах Кіпрыяна Карфагенскага у сувязі з навацыянскім расколам. Яго свята адзначаецца 5 сакавіка. Гэтая дата адзначана ў Рымскім Мартыралогу: «На могілках Каліста на Апіянскай дарозе ў Рыме пахаваны Святы Луцый, папа, пераемнік Святога Карнілія, за веру ў Хрыста ён перанёс выгнанне і дзейнічаў як выдатны спаведнік, з памяркоўнасцю і асцярожнасцю, у цяжкія часы»[1].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе свята папы Луцыя было выключана з «Галоўнага рымскага календара», збольшага з-за неабгрунтаванасці звання «мучаніка», з якім ён раней шанаваўся[2]. Адзначаны ў Liber Pontificalis як мучанік, пацярпелы пры Валерыяне, ён памёр да пачатку ганенняў, якія пачаліся пасля сакавіка 254 года[3].

Надмагілле папы Луцыя існуе дагэтуль у катакомбах Святога Каліста. Яго мошчы былі пасля перанесены ў царкву Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ разам з мошчамі святой Цэцыліі і іншымі. Яго галава захоўваецца ў рэлікварыі Сабора Святога Ансгара ў Капенгагене. Гэтая рэліквія была прывезена ў Роскіле каля 1100 года, пасля таго як Святы Луцый быў абвешчаны заступнікам Даніі і вострава Зеландыя. Паводле легенды, жыхароў Роскіле даймалі дэманы, якія нічога не баяліся, акрамя чэрапа Луцыя. Пасля Рэфармацыі чэрап быў выстаўлены ў зале Каралеўскага палаца Фрэдэрыка III у Капенгагене разам з акамянелым эмбрыёнам і іншымі адметнымі экспанатамі, пазней перададзены ў Нацыянальны музей Даніі і ў 1908 годзе вернуты каталіцкай парафіі. Галава папы Луцыя з’яўляецца адной з нямногіх рэліквій, якая перажыла Рэфармацыю ў Даніі.

Зноскі

  1. Romae via Appia in coemeterio Callisti, depositio sancti Lucii, papae, qui, sancti Cornelii successor, pro Christi fide exsilium passus est et, fidei confessor eximius, in angustiis tempestatibus suis moderatione ac prudentia se gessit [Martyrologium Romanum (Libreria Editrice Vaticana, 2001 ISBN 978-88-209-7210-3), die 5 martii].
  2. Calendarium Romanum (Libreria Editrice Vaticana 1969), pp. 88 and 118
  3. St. Lucius I. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]