Луцыя Замайча
| Луцыя Замайча | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Irene Kapar[1], Zaiga Straume[1], A. Kaija[1], Junona[1], Špička[1], Kri-kri[1], Fifi[1] і Sili[1] |
| Дата нараджэння | 26 лютага 1893[2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 17 студзеня 1965[2] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, настаўніца |
Луцыя За́майча (лат.: Lūcija Zamaiča; 26 лютага 1893[2], Vecsaule Parish[d][2] — 17 студзеня 1965[2], Рыга) — латышская пісьменніца, паэтэса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1907 годзе скончыла жаночую школу ў Баўску, затым Елгаўскую камерцыйную школу (1908—1910). У час Першай сусветнай вайны з 1915 года жыла ў эвакуацыі ў Вяцкай губерні і ў Архангельску, дзе працавала бібліятэкарам. З 1925 па 1927 год працягвала вучобу ў Францыі, Італіі і Алжыры.
З 1927 г. жыла ў Рызе, была актыўнай абаронцай правоў жанчын. У 1920—1930-х гадах абвінавачвалася ў парушэнні грамадскай маралі. Трымалася сацыялістычных ідэй, у сваіх творах часта гаварыла пра ролю жанчыны ў капіталістычным грамадстве, апісвала грамадзянскі шлюб як узаконеную прастытуцыю.
Давала прыватныя ўрокі для дзяўчат, якія не маглі дазволіць сабе адукацыю, выкладала латышскую, рускую, нямецкую і англійскую мовы і літаратуру.
Падчас нямецкай акупацыі ў 1941 годзе была арыштаваная і зняволеная на дзевяць месяцаў. З 1942 па 1946 год працавала ў гандлі.
Падчас вайны ўсе яе рукапісы былі знішчаны, Л. Замайча не змагла гэтага перажыць і звар’яцела. Падчас сваіх шпацыраў па вуліцах Старой Рыгі Замайча працягвала ствараць вершы, але нідзе не друкавала іх.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]