Лучын (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лу́чын — археалагічныя помнікі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў, эпохі Кіеўскай Русі (гарадзішча і селішча) каля вёскі Лучын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Селішча належалі плямёнам верхнедняпроўскай культуры і сярэднедняпроўскай культуры. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў з агнішчамі ў цэнтры, знойдзены крамянёвыя прылады працы і іншыя вырабы, ляпны арнаментаваны посуд.

Гарадзішча ўмацавана падковападобным валам, як і селішча належала носьбітам мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і насельніцтву часоў ранняга сярэдневякоўя. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, вырабы з жалеза і бронзы, фрагменты шкляных бранзалетаў.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што тут, магчыма, знаходзіўся летапісны горад Лучын (XII—XIII ст.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]