Луіджы Амбросіа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіджы Амбросіа
Дата нараджэння 27 студзеня 1963(1963-01-27)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера варыяцыйнае злічэнне[3], дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d], матэматыка[3], тэорыя меры[3] і матэматычны аналіз[3]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эніа дэ Джорджы[4]
Вядомыя вучні Матэа Навага[d][5]
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіджы Амбросіа (італ.: Luigi Ambrosio; нар. 27 студзеня 1963, Альба, Італія) — прафесар Вышэйшай нармальнай школы ў Пізе, Італія. Асноўнымі напрамкамі яго даследаванняў з’яўляюцца варыяцыйнае злічэнне, дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных, геаметрычная тэорыя меры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Амбросіа паступіў у Вышэйшую нармальную школу ў Пізе ў 1981 годзе. Ён атрымаў ступень пад кіраўніцтвам Эніа дэ Джорджы ў 1985 годзе ў Пізанскім універсітэце і дыплом Вышэйшай нармальнай школы. Ён атрымаў доктарскую ступень у 1988 годзе.

У цяперашні час ён з’яўляецца прафесарам у Вышэйшай нармальнай школе Пізы, раней выкладаў ва Універсітэце Рыма «Тор Вергата», Універсітэце Пізы і ў Павійскім універсітэце. Амбросіа таксама выкладаў і праводзіў даследаванні ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха і Інстытуце Макса Планка па матэматыцы ў навуцы ў Лейпцыгу.

З’яўляецца рэдактарам навуковага часопіса «Calculus of Variations and Partial Differential Equations» і членам рэдкалегіі некалькіх навуковых часопісаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 кастрычніка 2021.
  2. а б OPAC SBN Праверана 26 кастрычніка 2021.
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.
  6. https://www.ae-info.org/ae/User/Ambrosio_Luigi