Луіс Ваэс дэ Торэс
Луіс Ваэс дэ Торэс | |
---|---|
ісп.: Luis Váez de Torres | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, мараплавец |
Дата нараджэння | 1565 |
Дата смерці | не раней за ліпень 1608 і не пазней за 1614 |
Месца смерці | |
Грамадзянства |

Луіс Ваэс дэ То́рэс[1] (ісп.: Luis Váez de Torres; 1565 — не раней за ліпень 1608 і не пазней за 1614, Маніла) — іспанскі мараплавец.
Аб раннім жыцці даследчыка, як і аб месцы яго нараджэння, нічога невядома. Першая згадка ў гістарычных дакументах адносіцца да 1605 года, калі Торэс у якасці камандзіра аднаго з трох караблёў экспедыцыі Педра Фернандэса дэ Кіраса, а менавіта «Сан-Педра», адправіўся на пошукі «Невядомай паўднёвай зямлі». Караблі выплылі з перуанскага горада Кальяа ў снежні 1605 года, і ў маі 1606 года яны дасягнулі астравоў, якія Кірас назваў «Austrialia de Espiritu Santo» (цяпер Новыя Гебрыды). Падчас плавання караблі Кіраса і Торэса разышліся. Пасля беспаспяховых спроб Луіса знайсці абломкі карабля Кіраса, мараплавец разам з камандзірам трэцяга карабля экспедыцыі Дыега дэ Прада-і-Тавар вырашыў працягнуць марское плаванне. Падчас яго былі адкрыты паўднёвае ўзбярэжжа вострава Новая Гвінея, а таксама праліў, які аддзяляе гэты востраў ад Аўстраліі. 27 кастрычніка 1606 года Торэс дасягнуў заходняй аканечнасці Новай Гвінеі, а 22 мая прыбыў у Манілу, дзе, верагодна, правёў рэшту свайго жыцця.
У гонар гэтага іспанскага мараплаўца названы некаторыя геаграфічныя аб’екты: праліў Торэса (праліў паміж Аўстраліяй і Новай Гвінеяй, які названы ў гонар мараплаўца ў 1769 годзе), астравы Торэсава праліва (група астравоў у гэтым праліве), астравы Торэс (група астравоў у паўночнай частцы архіпелага Новыя Гебрыды).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- То́рэс Луіс Ваэс дэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 493. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́ррес Луис Ваэс де // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 115. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)