Луіс Мелендэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіс Мелендэс
Фатаграфія
Дата нараджэння 1716[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1780[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Франсіска Мелендэс дэ Рывера Дыяс[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр нацюрморт
Мастацкі кірунак ракако
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіс Мелэндэс (ісп.: Luis Egidio Meléndez de Rivera Durazo y Santo Padre; 1716, Неапаль — 1780, Мадрыд) — іспанскі мастак XVIII стагоддзя, прадаўжальнік найлепшых традыцый майстроў іспанскага нацюрморта.

Мастацкую адукацыю Луіс Мелендэс атрымаў у майстэрні бацькі і ў майстэрні мастака Луі-Мішэля ван Лоа (1707—1771). Даволі раскаваная мастацкая манера ван Лоа з прымешкай моднага ракако прысутнічае і ў ранніх творах Луіса Мелендэса. У 1737—1748 гг. Луіс Мелендэс часта капіяваў партрэты каралеўскай сям’і пэндзля ван Лоа для адпраўкі да двароў іншых еўрапейскіх манархаў.

У 1744 годзе ў Мадрыдзе заснавалі Каралеўскую акадэмію мастацтваў Сан-Фернанда. У яе кіраўніцтва трапілі ван Лоа і Мелендэс. Нягледзячы на ​​пануючы ў эпоху класіцызму падзел жанраў на высокія і нізкія, кіраўніцтва Каралеўскай Акадэміі мастацтваў Сан-Фернанда вітала стварэнне іспанскімі мастакамі непрэстыжных у Францыі нацюрмортаў.

Да гэтага перыяду адносіцца і аўтапартрэт Луіса Мелендэса з акадэмічным малюнкам натуршчыка ў руцэ, створаны ў 1746 годзе (цяпер — Луўр, Парыж). З-за канфліктаў у акадэміі бацька (Франсіска Мелендэс) быў пазбаўлены пасады прафесара. Акадэмію ў 1748 годзе быў вымушаны пакінуць і Луіс Мелендэс.

Зноскі

  1. а б Luis Meléndez // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Luis Men?ndez // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.