Луіс Нірэнберг
| Луіс Нірэнберг | |
|---|---|
| англ.: Louis Nirenberg | |
| | |
| Дата нараджэння | 28 лютага 1925[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 студзеня 2020[4] (94 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, навуковец |
| Навуковая сфера | дыферэнцыяльнае ўраўненне ў частковых вытворных[d][5], матэматыка[5], няроўнасць[5] і mathematical interpolation[d][6] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Джэймс Стокер[d] |
| Вядомыя вучні | Хаім Брэзіс[d] |
| Член у | |
| Узнагароды |
грант Гугенхайма (1966, 1975) прэмія Чэрна[d] (2010) Абелеўская прэмія (2015) прэмія імя Бохера[d] (1959) прэмія Стыла за выдатныя дасягненні на працягу ўсёй кар’еры[d] (1994) ганаровы доктар Універсітэта Парыж-Дафін[d] (26 красавіка 1989) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) |
Луіс Нірэнберг (англ.: Louis Nirenberg; 28 лютага 1925 — 26 студзеня 2020) — амерыканскі матэматык канадскага паходжання, які зрабіў сур’ёзны ўклад у тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў у частковых вытворных, а таксама ў іх прымянення да камплекснага аналізу і геаметрыі.
Луіс Нірэнберг нарадзіўся ў горадзе Гамільтан, Канада, у сям’і настаўніка старажытнаяўрэйскай мовы Зусі Нірэнберга і Біны Кац. Размоўнай мовай у сям’і быў ідыш. З ранняга дзяцінства жыў у Манрэалі. Атрымаў адукацыю бакалаўра ва ўніверсітэце Мак-Гіла, доктарскую ступень атрымаў у Нью-Ёркскім універсітэце. У 1947 годзе пачаў працаваць у Інстытуце матэматычных навук імя Р. Куранта ў Нью-Ёрку.
У 1959 годзе яму была прысуджана прэмія імя М. Бохера, у 1966 годзе і 1975 годзе — стыпендыя Гугенхайма. У 1982 годзе стаў лаўрэатам прэміі Крафарда ў галіне нелінейных дыферэнцыяльных ураўненняў сумесна з Уладзімірам Арнольдам, у 1994 годзе — лаўрэатам прэміі Стыла, у 2010 годзе — прэміі Чэрна. Таксама ў 2010 годзе яму было прысвоена званне доктара навук (Honoris causa) ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі. Нірэнберг быў правадзейным членам Амерыканскага матэматычнага таварыства і членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1969).
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Louis Nirenberg // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ http://maddmaths.simai.eu/news-2/morto-il-grande-matematico-louis-nirenberg/ — 2020.
- 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 27 лістапада 2024.
- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ↑ (unspecified title) — doi:10.5281/ZENODO.18315206 Праверана 20 студзеня 2026.
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Гамільтане (Антарыа)
- Памерлі 26 студзеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Выпускнікі ўніверсітэта Мак-Гіла
- Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты Абелеўскай прэміі
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Імігравалі ў ЗША з Канады
- Матэматыкі ЗША
- Матэматыкі Канады
- Матэматыкі XX стагоддзя
- Матэматыкі XXI стагоддзя