Луіс Феліпі Скалары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Луіс Філіпі Скалары)
Футбол
Луіс Феліпі Скалары
Агульная інфармацыя
Мянушка Феліпан (парт.-браз. Felipão), Сяржант, Драўляная нага[1]
Нарадзіўся 9 лістапада 1948(1948-11-09)[2] (75 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
 Італія
 Партугалія
Рост 182 см
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
1966—1973 Бразілія Аймарэ (Сан-Леаполду)
Клубная кар’ера[* 1]
1973—1979 Бразілія СЭР Кашыяс
1980 Бразілія Жувентуды
1980—1981 Бразілія Нову-Амбургу
1981 Бразілія ССА
Трэнерская кар’ера
1982 Бразілія ССА
1982—1983 Бразілія Жувентуды
1983 Бразілія Грэміу Бразіл
1984—1985 Саудаўская Аравія Аль-Шабаб
1986 Бразілія Грэміу Бразіл
1986—1987 Бразілія Жувентуды
1987 Бразілія Грэміу
1988 Бразілія Гаяс
1988—1990 Кувейт Аль-Кадысія
1990 Кувейт Кувейт
1991 Бразілія Карытыба
1991 Бразілія Крысіума
1991 Саудаўская Аравія Аль-Ахлі
1992 Кувейт Аль-Кадысія
1993—1996 Бразілія Грэміу
1997 Японія Джубіла Івата
1997—2000 Бразілія Палмейрас
2000—2001 Бразілія Крузейру
2001—2002 Бразілія Бразілія
2003—2008 Партугалія Партугалія
2008—2009 Англія Чэлсі
2009—2010 Узбекістан Бунёдкар
2010—2012 Бразілія Палмейрас
2012—2014 Бразілія Бразілія
2014—2015 Бразілія Грэміу
2015—2017 Кітай Гуанчжоу Эвергранд
2018—2019 Бразілія Палмейрас
2020—2021 Бразілія Крузейру
2021 Бразілія Грэміу
2022 Бразілія Атлетыку Паранаэнсі
2023—2024 Бразілія Атлетыку Мінейру
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лу́іс Фелі́пі Скала́ры[заўв 1] або Луіс Феліпэ Скалары (парт.: Luiz Felipe Scolari; нар. 9 лістапада 1948) — бразільскі футбольны трэнер.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Скалары паходзіць з італьянскай сям’і, якая імігрыравала ў Бразілію. Яго бацька, які нарадзіўся ў Венецыі, у 1940-х гадах лічыўся адным з найлепшых абаронцаў у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул. Скалары ўспадкаваў ад яго італьянскае грамадзянства.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя каманды і Кувейт[правіць | правіць зыходнік]

Скалары пачаў трэнерскую кар’еру ў 1980-х у правінцыйным клубе «Сентру Спартыву Алагуану». За ім рушылі ўслед некалькі клубаў у Бразіліі і саудаўскі клуб «Аль-Шабаб», які стаў першым замежным клубам Скалары. У 1987 годзе Скалары трэніраваў адзін з найбольш вядомых бразільскіх клубаў — «Грэміу». Аднак і там ён затрымаўся ненадоўга і неўзабаве перайшоў у футбольны клуб «Гоіяс». Пасля гэтага Скалары на два гады з’ехаў у Кувейт, дзе трэніраваў клуб «Аль-Кадысія» і зборную Кувейта па футболе. Па вяртанні ў Бразілію ў 1991 годзе Скалары стаў настаўнікам клуба «Крысіўма» і выйграў разам з ім Кубак Бразіліі па футболе і свой першы буйны тытул. У тым жа годзе ён ізноў пакінуў Бразілію і з’ехаў у Саудаўскую Аравію ў клуб «Аль-Ахлі» Джыда. Яму рушыла ўслед гадавое знаходжанне з старым клубе Скалары «Аль-Кадысія».

У 1993 годзе Скалары вярнуўся ў Бразілію і зноў узначаліў «Грэміу». З гэтым клубам ён у 1994 годзе выйграў Кубак Бразіліі, у 1995 годзе — Кубак Лібертадорэс, а ў 1996 годзе — першынства Бразіліі. Пасля гэтага «вандроўца» Скалары з’ехаў у Японію ў клуб «Джубіла Івата», але неўзабаве ізноў вярнуўся ў Бразілію. На чале «Палмейрас» ён у 1998 годзе зноў выйграў Кубак Бразіліі, а таксама заваяваў Кубак Меркасур і Кубак Лібертадорэс. У 2000 годзе Скалары перайшоў у «Крузейру».

Трэнер зборнай Бразіліі па футболе[правіць | правіць зыходнік]

Пад кіраўніцтвам Эмерсана Леана бразільцы не апраўдвалі чаканняў балельшчыкаў і ў Кубку Канфедэрацый 2001 занялі толькі чацвёртае месца. У чэрвені 2001 гады трэнерам Бразіліі стаў Скалары. Хоць у першы час негатыўныя вынікі працягваліся, яму ўдалося паспяхова мінуць адборачны турнір да чэмпіянату свету па футболе 2002, на якім Бразілія ў пяты раз стала чэмпіёнам свету, выйграўшы ў фінале ў зборнай Германіі. Пасля гэтага поспеху ён быў абраны трэнерам года ФІФА 2002. Тым не менш, Бразільская футбольная канфедэрацыя (CBF) і заўзятары былі незадаволены яго працай і праз некаторы час ён быў вымушаны сысці ў адстаўку.

Трэнер зборнай Партугаліі па футболе[правіць | правіць зыходнік]

З 2003 года Скалары з’яўляўся трэнерам зборнай Партугаліі. На чэмпіянаце Еўропы па футболе 2004 ён вывеў каманду ў фінал, саступіўшы ў ім Грэцыі 0:1. Разам з немцам Ота Рэхагелем ён быў першым замежным трэнерам, які дасягнуў фіналу гэтага першынства. У красавіку 2006года брытанская прэса абмяркоўвала яго кандыдатуру на месца трэнера зборнай Англіі Свена-Ёрана Эрыксана, аднак Скалары адмовіўся. Замест гэтага ён падоўжыў дагавор з партугальскай футбольнай федэрацыяй да Чэмпіяната Еўропы па футболе 2008. На Чэмпіянаце свету па футболе 2006 яго выхаванцы прайгралі ў паўфінале зборнай Францыі, пасля чаго Скалары выказаў меркаванне, што суддзя падыгрываў французам. Па выніках чэмпіянату зборная Партугаліі заняла чацвёртае месца.

12 верасня 2007 года ў матчы адборачнага тура на ЧЕ 2008 супраць зборнай Сербіі па футболе паміж Скалары і сербскім іграком Івіцай Драгуцінавічам дайшло да рукапрыкладства. У прыватнасці, Скалары спрабаваў стукнуць Драгуцінавіча кулаком у твар. Пазней ён сцвярджаў, што дакрануўся толькі да валасоў серба, але відэааналіз паказаў, што ўдар Скалары не трапіў у цэль толькі з-за таго, што Драгуцінавіч паспеў увярцуцца. Таму Скалары быў дыскваліфікаваны УЕФА на чатыры гульні.

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

11 чэрвеня 2008 года, падчас групавога турніру чэмпіянату Еўропы, было афіцыйна абвешчана аб тым, што па заканчэнні турніру, а менавіта з 1 ліпеня 2008 года Скалары зойме пасаду галоўнага трэнера англійскага футбольнага клуба «Чэлсі».[3]

Трэнерскія дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубы
  • Чэмпіён штата Алагоас: 1982 («ССА»)
  • Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул (3): 1987, 1995, 1996 («Грэміу»)
  • Чэмпіён Бразіліі: 1996 («Грэміу»)
  • Уладальнік Кубка Бразіліі (4): 1991 («Крысіума»), 1994 («Грэміу»), 1998, 2012 («Палмейрас»),
  • Уладальнік Кубка Лібертадорэс (2): 1995 («Грэміу»), 1999 («Палмейрас»)
  • Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 1996 («Грэміу»)
  • Уладальнік Кубка Меркасур: 1998 («Палмейрас»)
  • Чэмпіён Узбекістана: 2009 («Бунёдкар»)
  • Чэмпіён Кітая (3): 2015, 2016, 2017 («Гуанчжоу Эвергранд»)
  • Уладальнік Кубка Кітая: 2016 («Гуанчжоу Эвергранд»)
  • Уладальнік Суперкубка Кітая (2): 2016, 2017 («Гуанчжоу Эвергранд»)
  • Пераможца Лігі чэмпіёнаў АФК: 2015 («Гуанчжоу Эвергранд»)
Зборныя
  • Чэмпіянат свету па футболе: 2002 (Зборная Бразіліі па футболе)
  • Фіналіст чэмпіянату Еўропы па футболе: 2004 (Зборная Партугаліі па футболе)
  • Кубак канфедэрацый: 2013 (Зборная Бразіліі па футболе)
Асабістыя
  • Трэнер года ў Паўднёвай Амерыцы (2): 1999, 2002
  • Трэнер года ФІФА: 2002

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]