Луіс дэ Гонгара
Луіс дэ Гонгара | |
---|---|
ісп.: Luis de Góngora[1] | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Luis de Góngora |
Псеўданімы | Luis de Góngora[2] |
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1561[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 1627[3][5] (65 гадоў), 23 сакавіка 1627[6] (65 гадоў), 25 мая 1627[7] (65 гадоў) ці 1627[8] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, пісьменнік, святар |
Кірунак | культызм[d] |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | іспанская |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Луіс дэ Гонгара-і-Арготэ (ісп.: Luis de Góngora y Argote; 11 ліпеня 1561, Кордава — 23 мая 1627) — іспанскі паэт эпохі барока.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Вывучаў права ва ўніверсітэце Саламанкі, служыў канонікам у кафедральным саборы Кордавы. З 1589 вандраваў па Іспаніі, выконваючы даручэнні капітула. У 1609 вярнуўся ў родны горад. У 1617 быў прызначаны каралеўскім капеланам, да 1626 жыў пры двары караля Філіпа III у Мадрыдзе. У 1627 сур’ёзна захварэў, страціў памяць і зноў вярнуўся дадому, дзе ў скрайняй беднасці памёр неўзабаве ад апаплексіі[9].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Творчасць Луіса дэ Гонгары прынята дзяліць на два перыяды — «ясны» (да 1610 года) і «цёмны». У першы перыяд ён піша лірычныя і сатырычныя вершы — традыцыйныя санеты, рамансы, летрыльі. Плён другога перыяду — «Ода на ўзяцце Ларачэ» (1610), міфалагічная паэма «Паданне пра Паліфема і Галатэю» (1613). Вяршыня паэзіі Гонгары і адна з вяршыняў іспанскага вершаванага мастацтва — цыкл пастаральных «Паэмаў самоты» (Soledades). З задуманых чатырох паэмаў («Самота ў полі», «Самота на беразе», «Самота ў лесе», «Самота ў пустэльні») напісаная толькі першая і частка другой. Створанае ім у гэты перыяд залічваюць да «вучонай» паэзіі, так званага культэранізму, або культызму (ісп.: es culteranismo, el cultismo) — плыні барокавай слоўнасці, якая пры жыцці аўтара выклікала вострую літаратурную палеміку. Яго супернікамі выступалі Лопэ дэ Вега (з якім Гонгара абменьваўся абразлівымі вершамі) і Франсіска дэ Кеведа (санеты апошняга, зрэшты, не чужыя «цёмнай» манеры)[10].
Спадчына[правіць | правіць зыходнік]
Святкаванне 300-годдзя з дня смерці Гонгары (1927), арганізаванае ў Севільі тарэадорам Ігнасіа Санчэсам Мехіясам, стала актам сімвалічнага згуртавання паэтаў, якія групаваліся вакол Федэрыка Гарсія-Лоркі, і дало групе імя «пакалення 27 года». Пасля гэтага створанае Гонгарам, які пры жыцці не апублікаваў ніводнай кнігі (яго вершы перапісваліся ад рукі і друкаваліся толькі ў анталогіях), уваходзіць у класічны канон[11].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 24 студзеня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 31 студзеня 2019.
- ↑ а б Luis de Gongora // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luis de Góngora y Argote // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luis de Góngora y Argote // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
- ↑ prajdzisvet.org
- ↑ Ватсон М. В. Гонгора, Луис // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ prajdzisvet.org