Луіш Роша
| Поўнае імя | Луіш Карлуш Роша Радрыгіш | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
13 жніўня 1986[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 13 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Луіш Роша (парт.: Luís Carlos Rocha Rodrigues; нар. 13 жніўня 1986, Гімарайнш) — партугальскі футбаліст, абаронца клуба «Шавіш».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец клуба «Вікторыя» Гімарайнш, з 2005 года выступаў за розныя каманды ў ніжэшых дывізіёнах Партугаліі. Спачатку гуляў у чацвёртым дывізіёне, з 2008 года гуляў у трэцім дывізіёне за «Мірандэлу», пазней за «Мерэліненсі», «Лазаду» і «Візелу». У 2013 года перабраўся ў клуб другога дывізіёна «Спортынг» Кавілья, на наступны год перайшоў у «Фрэамунды». У 2016 годзе папоўніў склад клуба «Фейрэнсі» з Прымейра-лігі, у сезоне 2017/18 быў трывалым іграком асновы і забіў 5 галоў у чэмпіянаце Партугаліі.
У маі 2018 года прыбыў у склад беларускага клуба «Дынама» з Мінска і ў чэрвені падпісаў кантракт[2]. Спачатку гуляў у стартавым складзе каманды, пазней нярэдка стаў заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з дынамаўцамі[3] і неўзабаве вярнуўся ў Партугалію, стаўшы іграком клуба «Фамалікан»[4].
Па выніках сезона 2018/19 дапамог «Фамалікану» выйсці ў Прымейра-лігу, пасля чаго ў жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў «Фарэнсі». У ліпені 2020 года перайшоў у «Шавіш», дзе стаў капітанам каманды.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Luís Rocha // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Минское "Динамо" официально объявило о подписании Луиша Роши
- ↑ Минское "Динамо" объявило о расторжении контракта с Луишем Рошей
- ↑ Покинувший минское "Динамо" Роша подписал контракт с португальским клубом
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Брага
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Партугаліі
- Ігракі ФК Шавіш
- Ігракі ФК Фарэнсі
- Ігракі ФК Фамалікан
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Фейрэнсі
- Ігракі ФК Фрэамунды
- Ігракі ФК Спортынг Кавілья
- Ігракі ФК Візела
- Ігракі ФК Лазада
- Ігракі ФК Мерэліненсі
- Ігракі ФК Мірандэла
- Ігракі ФК Алівейрэнсі Санта-Марыя-ды-Алівейра
- Ігракі ФК Таркатэнсі