Луіш Філіпэ (герцаг Браганса)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Луіш Філіпэ, герцаг Браганса)
Jump to navigation Jump to search
Луіш Філіпэ
Luis Filipe
Луіш Філіпэ
сцяг
Спадчыннік партугальскага прастола
з 21 сакавіка 1887 — 1 лютага 1908
Папярэднік: Карлуш I
Пераемнік: Афонсу, герцаг Порта
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: Каталіцызм
Нараджэнне: 21 сакавіка 1887(1887-03-21)
Лісабон, Каралеўства Партугалія
Смерць: 1 лютага 1908(1908-02-01) (20 гадоў)
Лісабон, Каралеўства Партугалія
Пахаванне:
Дынастыя: Браганса-Кобург
Бацька: Карлуш I
Маці: Амелія Арлеанская
 
Аўтограф: Assinatura D. Luís Filipe.svg
 
Узнагароды:
Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Knight of the Order of the Golden Fleece Grand Cross of the Sash of the Three Orders

Інфант Луіш Філіпе (парт.: Infante Luís Filipe, 21 сакавіка 1887 — 1 лютага 1908) — герцаг Браганса, старэйшы сын і спадчыннік караля Партугаліі Карлуша I і Амеліі Арлеанскай.

У 1907 годзе наведаў афрыканскія калоніі Партугаліі. Дзейнічаў як рэгент у перыяд адсутнасцяў бацькі.

1 лютага 1908 года разам з бацькам смяротна паранены ў Лісабоне тэрарыстамі-рэспубліканцамі. Карлуш I памёр адразу, інфант пражыў яшчэ 20 хвілін. У некаторых крыніцах азначана, што ён гэтыя 20 хвілін быў каралём (Луіш II) і што гэта было самае кароткае валадаранне ў гісторыі. Аднак у рэчаіснасці па партугальскіх законах не было аўтаматычнага наследавання, і кожны новы кароль павінен быў быць абвешчаны асобым чынам. Таму Луіш Філіпэ ніколі не валадарыў, а пасля забойстваў на прастол уступіў яго малодшы брат Мануэл II (лёгка паранены ў руку 1 лютага).