Луіш Філіпэ (герцаг Браганса)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіш Філіпэ
Нараджэнне 21 сакавіка 1887(1887-03-21)[1]
Смерць 1 лютага 1908(1908-02-01)[1] (20 гадоў)
Месца пахавання
Род Браганса
Бацька Карлуш I
Маці Амелія Арлеанская
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Grand Cross of the Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інфант Луіш Філіпе (парт.: Infante Luís Filipe, 21 сакавіка 1887 — 1 лютага 1908) — герцаг Браганса, старэйшы сын і спадчыннік караля Партугаліі Карлуша I і Амеліі Арлеанскай.

У 1907 годзе наведаў афрыканскія калоніі Партугаліі. Дзейнічаў як рэгент у перыяд адсутнасцяў бацькі.

1 лютага 1908 года разам з бацькам смяротна паранены ў Лісабоне тэрарыстамі-рэспубліканцамі. Карлуш I памёр адразу, інфант пражыў яшчэ 20 хвілін. У некаторых крыніцах азначана, што ён гэтыя 20 хвілін быў каралём (Луіш II) і што гэта было самае кароткае валадаранне ў гісторыі. Аднак у рэчаіснасці па партугальскіх законах не было аўтаматычнага наследавання, і кожны новы кароль павінен быў быць абвешчаны асобым чынам. Таму Луіш Філіпэ ніколі не валадарыў, а пасля забойстваў на прастол уступіў яго малодшы брат Мануэл II (лёгка паранены ў руку 1 лютага).

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Luiz Philip Maria Carlos de Bragança e Saxe-Coburgo-Gotha, Infante de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.