Луі-Аляксандр Мерант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Луі-Аляксандр Мерант
фр.: Louis-Alexandre Mérante
Source -Djemil -Louis Merante -1866.JPG
Луі Мерант у балеце «Ручай» (1866, Парыж)
Дата нараджэння 23 ліпеня 1828(1828-07-23)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 1887(1887-07-17)[1][2][3] (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Zina Mérante[d]
Прафесія харэограф, лібрэтыст, артыст балета
Тэатр
Commons-logo.svg Луі-Аляксандр Мерант на Вікісховішчы

Луі-Аляксандр Мерант (фр.: Louis-Alexandre Mérante, 23 ліпеня 1828 — 17 ліпеня 1887) — французскі танцоўшчык, педагог і харэограф італьянскага паходжання. Галоўны балетмайстар балетнай трупы Парыжскай оперы ў тэатры Ле Пелецье да яго знішчэння пажарам у 1873 годзе, а пасля галоўны балетмайстар ў новай Оперы Гарнье, якая адкрылася ў 1875 годзе.

Больш за ўсё яго памятаюць як харэографа балета «Сільвія, або німфа Дыяны» Леа Дэліба (1876). Разам з Артурам Сен-Леонам і Жулем Перо з’яўляецца адным з трох харэографаў, якія вызначылі традыцыі французскага балета падчас Другой французскай імперыі і Трэцяй рэспублікі, паводле харэографа П’ера Лакота.[4]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з італьянскай балетнай сям’і. Танцаваў на сцэнах Марселя і Мілана, затым перабраўся ў Парыж. У 1848 годзе дэбютаваў у парыжскай Оперы (у той час афіцыйна звалася Оперным тэатрам Нацыі, фр.: Opéra-Théâtre de la Nation) на сцэне тэатра Ле Пелецье.

Прымаў удзел у балетах Жазефа Мазілье, Люсьена Петыпа і Артура Сен-Леона, быў партнёрам балерын Фані Чэрыта і Эмы Ліўры. Выходзіў на сцэну да сталага ўзросту.

26 ліпеня 1861 года ажаніўся з балерынай Зінаідай Рышар, якая паходзіла з балетнай сям’і Рышар-Гюлень. З 1869 па 1887 кіраваў балетнай трупай Парыжскай Оперы (да 1871 года насіла назву імператарскай, фр.: Théâtre impérial de l’Opéra, затым — зноў нацыянальнай, фр.: Théâtre national de l’Opéra).

Эдгар Дэга. «Танцавальнае фае Оперы на вуліцы Ле Пелецье» (1872)

Пасля балета «Сільвія» (1876) Луі Мерант паставіў балет-пантаміму «Фанданго», прэм’ера якога адбылася 26 лістапада 1877 года і ў якасці лібрэтыстаў для мімічнай акцыі была задзейнічына каманда Анры Мейляка і Людовіка Галеві, якія нядаўна стварылі лібрэта на аналагічную іспанскую тэму да оперы «Кармэн» Ж. Бізэ.

Яго балет «Два галубы» (Les Deux Pigeons) паводле байкі Лафантэна на музыку Андрэ Месажэ быў адноўлены з новай харэаграфіяй і стаў візітнай карткай для самых маленькіх танцораў балета Парыжскай оперы. Але іншыя балеты Меранта з пантамімным лібрэта, магчыма, сталі незваротна страчанай часткай балетнай гісторыі: La Korrigane, «фантастычны балет» Франсуа Капэ; Les Jumeaux de Bergame, «балет-арлекінада» Ш. Нюітэра і Меранта, на музыку Т. Лажарта і іншыя, якія выпускаліся сезон за сезонам для оперы Гарнье.

Сябраваў з мастаком Эдгарам Дэга, які быў частым госцем у тэатры. Дэга намаляваў Луі Меранта на сваёй карціне «Танцавальнае фае Оперы на вуліцы Ле Пелецье» (1872, у калекцыі музея Арсэ, Парыж).

Таксама стаў прататыпам аднаго з герояў мультфільма «Балерына» (Францыя, 2016).

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

Апера Ле Пелецье

(*) — першы выканаўца партыі
(**) — першы выканаўца партыі ў Парыжы

Балеты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Louis Mérante // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Louis Mérante // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Pierre Lacotte… Choroegrapher and Ballet Restorer An Interview with Pierre Lacotte