Перайсці да зместу

Луі-Леапольд Буальі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі-Леапольд Буальі
фр.: Louis-Léopold Boilly[1]
Фатаграфія
Дата нараджэння 5 ліпеня 1761(1761-07-05)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 студзеня 1845(1845-01-04)[2][3][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Эдуар Буальі[d], Жульен Леапольд Буальі[d] і Альфонс Буальі[d]
Род дзейнасці мастак, літограф, рысавальнік
Жанр жанравы жывапіс
Уплыў Charles-Alexandre-Joseph Caullet[d] і Dominique Doncre[d]
Уплыў на Жульен Леапольд Буальі[d]
Член у
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі-Леапольд Буальі (фр.: Louis-Léopold Boilly, 5 ліпеня 1761, Ла-Басэ, дэпартамент Нор — 4 студзеня 1845, Парыж) — французскі жывапісец і гравёр.

Луі-Леапольд Буальі нарадзіўся ў Ла-Басэ ў 1761 годзе, сын мясцовага скульптара па дрэве. Быў самавукам, пісаў карціны з 12 гадоў. Буальі шанавалі за яго здольнасці ў партрэтным жанры. Навучаўся тэхнічнаму прыёму трамплёй у Дамініка Данкрэ, перш чым пераехаць у Парыж каля 1787 года. Ён стварыў некалькі твораў у бытавым жанры, якія дэманструюць лад жыцця сярэдняга класа ў Францыі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Быў узнагароджаны медалём парыжскага Салона ў 1804 годзе. У 1833 годзе стаў кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна.

Сын Буальі Жульен Леапольд (1796—1874) таксама стаў жывапісцам, сын Альфонс (1801—1867) займаўся вырабам гравюр.

Зноскі

  1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 9 лістапада 2024.
  2. а б Louis-Léopold Boilly
  3. а б Louis-Léopold BoillyOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  4. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.
  5. KulturNav — 2016. Праверана 28 лютага 2016.