Перайсці да зместу

Луі-Мішэль ван Лоа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі-Мішэль ван Лоа
фр.: Louis-Michel van Loo
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 сакавіка 1707(1707-03-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1771(1771-03-20)[1][4][…] (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Жан-Батыст ван Лоа
Род дзейнасці мастак, партрэтыст, дырэктар школы
Жанр партрэт
Мастацкі кірунак класіцызм
Уплыў Жан-Батыст ван Лоа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі-Мішэль ван Лоа (фр. Louis-Michel van Loo; 2 сакавіка 1707, Тулон — 20 сакавіка 1771, Парыж) — прыдворны мастак-партрэтыст эпохі ракако, адзін з самых паспяховых прадстаўнікоў артыстычнай дынастыі ван Лоа.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Луі-Мішэль ван Лоа быў старэйшым сынам вядомага мастака Жана-Батыста ван Лоа. Вучыўся маляваць у бацькі, у Турыне і ў Рыме. Акрамя гэтага наведваў заняткі ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Парыжы, у якой у 1726 годзе яму была прысуджана 1-я прэмія па жывапісе.

У 1728 Луі-Мішэль, разам з братам Франсуа, у суправаджэнні свайго дзядзькі Шарля-Андрэ ван Лоа, зноў прыязджае ў Рым, дзе знаёміцца з Франсуа Бушэ. У 1732 годзе мастак вяртаецца ў Францыю — праз Турын, дзе піша партрэт сям’і герцага Савойскага. У Парыжы ван Лоа прымаецца ў Каралеўскую акадэмію мастацтваў і выкладае ў ёй з 1735 года.

У 1737 годзе ван Лоа запрашаецца ў Мадрыд, дзе становіцца прыдворным мастаком іспанскага караля Філіпа V. У Іспаніі ван Лоа займаецца таксама і выкладчыцкай дзейнасцю. Разам са сваім вучнем Мелендэсам стаяў ля вытокаў Каралеўскай акадэміі мастацтваў Сан-Фернанда (адкрылася ў 1752).

У 1753 годзе ван Лоа вяртаецца ў Францыю, і ў Парыжы таксама працуе пры каралеўскім двары. Стварыў некалькі парадных партрэтаў караля Людовіка XV. У 1765 годзе займае пасаду свайго дзядзькі Шарля-Андрэ ван Лоа, былога дырэктарам мастацкай Школы заступніцтве мастакоў пры Каралеўскай акадэміі мастацтваў.

Пэндзлю Л.-М. ван Лоа належаць партрэты некаторых вядомых гістарычных дзеячаў — Дзідро, Памбала і інш.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Louis Michel van Loo // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124014259 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Louis-Michel Van Loo // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #124014259 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.