Луі-Анры Кандэ
| Луі-Анры Кандэ | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Louis-Henri de Bourbon, prince de Condé | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Луі III Кандэ | ||||||
| Пераемнік | Луі-Жазэф Кандэ | ||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
18 жніўня 1692 Версаль, Каралеўства Францыя |
||||||
| Смерць |
27 студзеня 1740 (47 гадоў) Шанціі, Каралеўства Францыя |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Кандэ | ||||||
| Бацька | Луі III Кандэ | ||||||
| Маці | Луіза Франсуаза дэ Бурбон | ||||||
| Жонка | Marie Anne de Bourbon[d] і Landgravine Caroline of Hesse-Rotenburg[d] | ||||||
| Дзеці | Луі-Жазеф Кандэ | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
| Дзейнасць | галоўны міністр Францыі (1723—1726) | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Званне | палкоўнік і maréchal de camp[d] | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Луі́-Анры́ Кандэ́ (фр.: Louis-Henri de Bourbon, prince de Condé; 18 жніўня 1692, Версаль — 27 студзеня 1740, Шанціі, поўнае імя — Луі́-Анры́ дэ Бурбон-Кандэ́) — французскі дзяржаўны дзеяч, галоўны міністр Францыі ў 1723—1726 гадах, прадстаўнік роду Кандэ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ён быў сынам Луі III дэ Бурбон-Кандэ. Пасля смерці бацькі ў 1710 годзе атрымаў тытул сёмага прынца Кандэ. Пасля смерці рэгента Філіпа II Арлеанскага ў 1723 годзе Луі-Анры заняў пасаду галоўнага міністра — кіраўніка ўрада Францыі.
Яго палітыка характарызавалася спробамі ўмацавання ўлады караля і падтрымкі дваранства. Галоўным пытаннем, якім ён займаўся, было забеспячэнне прамой спадчыннасці для маладога караля. Ён арганізаваў шлюб Людовіка XV з Марыяй Ляшчынскай, дачкой зрынутага караля Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага.
У 1726 годзе яго ўплыў аслабеў, і на пасадзе галоўнага міністра яго замяніў кардынал Флёры. Пасля адстаўкі ён адышоў ад палітычнага жыцця і жыў у сваім замку.