Луі Клод Дакен
Луі Клод Дакен | |
---|---|
фр.: Louis-Claude Daquin | |
![]() | |
Род дзейнасці | кампазітар, арганіст, harpsichordist |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1694[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 чэрвеня 1772[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Pierre-Louis d'Aquin de Château-Lyon[d] |
Месца працы | |
![]() |
Луі Клод Дакен (фр.: Louis-Claude Daquin, 4 ліпеня 1694, Парыж — 15 чэрвеня 1772, там жа) — французскі кампазітар, арганіст і клавесініст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дакен быў яўрэйскага паходжання і нашчадкам Франсуа Рабле па маці. Яго стрыечны дзед выкладаў старажытнаяўрэйскую мову ў Калеж дэ Франс. Дакен рана выявіў музычныя здольнасці. У шасцігадовым узросце граў на клавесіне перад Людовікам XIV. Хроснай маці Дакена была знакамітая клавесіністка Элізабет Жаке дэ ла Гер.
З 1715 года служыў арганістам у цэрквах. У 1727 годзе Дакен атрымаў месца арганіста ў царкве Сен-Поль у выніку спаборніцтва, перайграўшы свайго саперніка Ж.-Ф. Рамо. З 1739 года — арганіст каралеўскай капэлы, а з 1755 года — у Саборы Парыжскай Божай Маці ў Парыжы.
Аўтар п’ес для клавесіна (п’еса «Зязюля» захавалася ў рэпертуары сучасных піяністаў), алеэляў для аргана, клавесіна і іншых інструментаў. Многія вакальныя і інструментальныя сачыненні Дакена страчаны (напрыклад, кантата «Ружа»). Творы Дакена напісаны пераважна ў стылі ракако, ім уласцівыя вытанчанасць, галантнасць, сентыментальнасць. У сваіх лепшых творах Дакен апярэджвае жанравую выяўленчасць і лірычны псіхалагізм класікаў XVIII стагоддзя.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Louis-Claude Daquin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Louis-Claude Daquin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Дакен Луи Клод // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.