Луі Лево

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луі Лево
Louis Le Vau.jpg
Дата нараджэння: 1612(1612)
Месца нараджэння: Парыж, Сцяг Францыі Францыя
Дата смерці: 11 кастрычніка 1670(1670-10-11)
Месца смерці: Парыж, Сцяг Францыі Францыя
Грамадзянства: Сцяг Францыі Францыя
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах: Парыж
Архітэктурны стыль: класіцызм, барока
Найважнейшыя пабудовы: Во-ле-Віконт, Луўрскі палац, Версальскі палац і інш.
Лагатып Вікісховішча Луі Лево на Вікісховішчы

Луі Лево, радзей Луі Ле Ва (фр.: Louis Le Vau або Levau) — французскі архітэктар, адзін з заснавальнікаў французскага класіцызму, з 1653 па 1670 год — першы каралеўскі архітэктар. Над найбуйнейшымі заказамі архітэктар працаваў звычайна разам з ландшафтаналаджвальнікам Ленотрам і мастаком па інтэр'еры Лебрэнам.

Луі Лево нарадзіўся ў Парыжы ў сям'і архітэктара. Лево вучыўся архітэктуры ў Італіі, у прыватнасці, у Рыме і Генуі, у эпоху росквіту барока. Вялікі ўплыў на яго таксама аказаў Франсуа Мансар. Адхіліўшыся ад рэнесансна-барочных формаў, Лево звярнуў увагу на больш простыя элементы класіцызму, у далейшым стаўшы адным з вядучых майстроў класіцызму ў Францыі.

Па замове суперінтэрданта фінансаў Нікаля Фуке Лево пабудаваў раскошны палац Во-ле-Віконт, які прыцягнуў да яго ўвагу караля Людовіка XIV. Пасля падзення Фуке яму было даручана паўтарыць поспех пры праектаванні і будаўніцтве Версальскага палаца. Адначасова Лево займала перабудова палаца Цюільры.

Акрамя гэтага, пад кіраўніцтвам Лево былі пабудаваны будынак Французскай акадэміі і шматлікія гарадскія асабнякі («атэлі»), у прыватнасці на востраве Сен-Луі.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hilary Ballon. Louis Le Vau. — Princeton: Princeton University Press, 1999. — ISBN 0691001863.