Луі Маркусі
Луі Маркусі | |
---|---|
польск.: Ludwik Kazimierz Władysław Markus | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1878[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 1941[4][5][…] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аліцыя Галіцкая[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, графік, дзеяч выяўленчага мастацтва, мастак-гравёр |
Вучоба | |
![]() |
Луі Маркусі (сапраўднае імя Людвіг Казімір Ладзіслас Маркус, фр.: Louis Marcoussis; 14 лістапада 1878, Варшава — 22 кастрычніка 1941, Кюсэ, дэпартамент Алье) — французскі мастак і графік — кубіст. Дзядзька гісторыка літаратуры і культуры Макса Мільнера.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Польшчы, у яўрэйскай сям’і. Некаторы час вывучаў у Варшаве права. З 1901 года вучыўся ў кракаўскай Акадэміі мастацтваў. У 1903 годзе Маркусі прыязджае ў Парыж і паступае ў Акадэмію Жуліяна, у клас Жуля Жазефа Лефеўра. Упершыню выстаўляе свае працы ў 1905 годзе, у Восеньскім салоне, і ў 1906 годзе — у Салоне незалежных. З 1907 года Маркусі сур’ёзна захапляецца кубізмам. Зарабляў на жыццё мастак стварэннем ілюстрацый і карыкатур для шматлікіх парыжскіх гумарыстычных і сатырычных часопісаў. У 1906 годзе ён знаёміцца з Эдгарам Дэга, у 1910 годзе — з Жоржам Бракам, Пікаса і Гіёмам Апалінерам. Быў сябрам мастакоў Хуана Грыса, Фернана Лежэ, Франсіса Пікабіа, Марселя Дзюшана, Альбера Глеза і інш.
З 1914 па 1919 год, у гады Першай сусветнай вайны, мастак служыць у Французскім Замежным легіёне. У 1920-я гады Л. Маркусі здзяйсняе паездку па ЗША. У 1933 годзе ён становіцца прафесарам па друкаванай графіцы ў парыжскай Акадэміі Шлефер. У 1940 годзе пры наступленні нямецкіх войскаў мастак з’язджае ў Кюсэ каля Вішы, дзе ў наступным годзе, увосень, памірае.
Зноскі
- ↑ Louis Marcoussis // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 15 мая 2023.
- ↑ Louis Marcoussis
- ↑ Louis Marcoussis // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119238136 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1878 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 22 кастрычніка
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Алье
- Пахаваныя ў Францыі
- Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
- Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі XIX стагоддзя
- Мастакі Францыі XX стагоддзя
- Графікі Францыі
- Графікі XIX стагоддзя
- Графікі XX стагоддзя
- Постаці кубізму
- Вайскоўцы Замежнага легіёна (Францыя)
- Імігравалі ў Францыю з Польшчы
- Артыстычныя псеўданімы