Перайсці да зместу

Луі Маршан (музыкант)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луі Маршан
фр.: Louis Marchand
Род дзейнасці кампазітар, арганіст, harpsichordist
Дата нараджэння 2 лютага 1669(1669-02-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1732(1732-02-17)[1][2][…] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луі Маршан (фр.: Louis Marchand, 2 лютага 1669, Ліён — 17 лютага 1732, Парыж) — французскі арганіст, клавесініст, кампазітар і музычны педагог эпохі барока.

Служыў арганістам сабораў розных гарадоў Францыі, з 1685 ці 1689 года — у Парыжы, у 1708—1716 гадах гуляў на аргане ў каралеўскай капэле Версаля.

Віртуоз і бліскучы імправізатар. Па сведчаннях сучаснікаў, гульня Маршана адрознівалася мастацтвам імправізацыі, смеласцю выканальніцкай задумы. Атрымаў вядомасць як клавесініст-віртуоз і музычны педагог.

Пяру Маршана належаць адна опера «Pyrame et Thisbé», кантата, арыі, тры духоўныя творы на тэксты Жана Расіна, шматлікія сачыненні для аргана і клавесіна[4].

У 1702—1703 гадах у Парыжы былі апублікаваны два зборнікі музычных п’ес Маршана: «Pièces de clavecin» (1702) і «12 Pièces choisies pour l’orgue» (пасля 1732).

Сярод яго вучняў Л. К. Дакен і П. Дзюмаж.

Зноскі

  1. а б Louis Marchand // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Louis Marchand // Musicalics