Луі Пастэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луі Пастэр
фр.: Louis Pasteur
Louis Pasteur.jpg
Дата нараджэння

27 снежня 1822(1822-12-27)

Месца нараджэння

Доле, Францыя

Дата смерці

28 верасня 1895(1895-09-28) (72 гады)

Месца смерці

Сент-Клод, Францыя

Грамадзянства

Францыя

Навуковая сфера

Хімія
Мікрабіялогія

Месца працы

Універсітэт Страсбурга, Універсітэт Ліль[d], Вышэйшая нармальная школа[d] і Тэхналагічны Універсітэт Ліль[d]

Альма-матэр

Вышэйшая нармальная школа[d] і Q471980?

Узнагароды і прэміі

Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер ордэна Сельскагаспадарчых заслуг
Ордэн Святой Ганны 1 ступені з алмазамі[1]

Подпіс

Подпіс

Commons-logo.svg Луі Пастэр на Вікісховішчы

Луі́ Пастэр (фр.: Louis Pasteur, 27 снежня 182228 верасня 1895) — французскі хімік і мікрабіёлаг. У яго гонар быў названы працэс пастэрызацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Доле, ва ўсходняй Францыі. Яго бацька, Жан Пастэр, быў гарбаром і ветэранам напалеонаўскіх войнаў. Луі вучыўся ў каледжы ў Безансоне, а потым скончыў Парыжскі ўніверсітэт. У 1846 годзе Пастэр атрымаў ступень доктара хіміі. Быў прафесарам наступных універсітэтаў:

У сферы мікрабіялогіі Пастэр займаўся пераважна даследаваннямі ферментацыі і закісання. Першую навуковую працу ён выканаў у 1848 годзе. Вывучаючы фізічныя ўласцівасці віннай кіслаты, ён выявіў, што кіслата, атрыманая пад час закісання, валодае аптычнай актыўнасцю, у той час, як сінтэзіраваная вінаградная кіслата гэтай уласцівасцю не валодае. Вывучаючы крышталі пад мікраскопам, Пастэр выявіў два іх тыпы, адзін тып паварочваў плоскасць палярызацыі па гадзіннікавай стрэлцы, а другі – супраць. Навуковец прыйшоў да высновы, што крышталі складаюцца з малекулаў рознай будовы.

Пасля гэтай працы, Пастэр быў назначаны прафесарам хіміі Страсбургскага ўніверсітэта. Пазней Пастэр вывучаў хваробатворчыя бактэрыі, дзякуючы чаму, удасканаліў тэорыю хімічнай эвалюцыі.

У 1888 годзе, у Парыжы быў адкрыты ўніверсітэт мікрабіялогіі (які потым быў названы ў яго гонар), Пастэр стаў яго першым кіраўніком.

Луі Пастэр памёр у 1895 годзе у мястэчку Сент-Клод недалёка ад Парыжу.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]