Луўр Абу-Дабі
Луўр Абу-Дабі | |
---|---|
لوفر أبوظبي | |
![]() Луўр Абу-Дабі — усходні бок | |
Заснаваны | 2017 |
Адкрыты | 8 лістапада 2017 |
Месцазнаходжанне | Востраў Саадыят, Абу-Дабі, ААЭ |
Тэлефон | +971-600-565566 |
Дырэктар | Мануэль Рабатэ |
louvreabudhabi.ae | |
![]() |
Луўр Абу-Дабі — мастацкі музей у Абу-Дабі, які адкрыўся ў 2017 годзе[1].
У калекцыю Луўра Абу-Дабі ўвойдуць экспанаты розных эпох і цывілізацый, у тым ліку карціны Пікаса[2], Гагена, Манэ, Магрыта, Беліні[3].
Месцазнаходжанне[правіць | правіць зыходнік]
Будынак музея размешчана на востраве Саадыят. На востраве таксама размесцяцца філіял музея Саламона Гугенхайма і Нацыянальны гістарычны музей шэйха Зайда.[3]
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
У будынку Луўра Абу-Дабі шмат водных каналаў і велізарны ажурны купал. Гэта дазваляе стварыць у наведвальнікаў адчуванне, што музей знаходзіцца як бы пад адкрытым небам у адкрытым моры[4]. Плошча будынка складае прыкладна 24 000 м²[5].
Будаўніцтва музея[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктарам Луўра Абу-Дабі з'яўляецца Жан Нувель. Рашэнне аб стварэнні музея было прынята ў 2007 годзе[5]. Будаўніцтва пачалося 26 мая 2009 года, на ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі прэзідэнт Францыі Жак Шырак і Мухамад ібн Зайд аль-Нахаян, наследны прынц эмірата Абу-Дабі[6].
Першапачаткова меркавалася, што Луўр Абу-Дабі адкрыецца ў 2012 годзе[5]. У студзені 2012 года было абвешчана, што музей адкрыецца ў 2015 годзе[7]. Пазней дата адкрыцця была перанесена на 2016 год[8]. У 2016 годзе ўлады Абу-Дабі прызначылі дырэктарам музея француза Мануэля Рабатэ і абвясцілі, што музей адкрыецца ў 2017 годзе[9][10]. 6 верасня 2017 года міністр культуры Францыі Франсуаза Нісэн назвала канчатковую дату адкрыцця Луўра ў Абу-Дабі — гэта 11 лістапада таго ж года. На цырымоніі адкрыцця запланавана прысутнасць высокапастаўленых афіцыйных гасцей на чале з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам[11]. 11 лістапада 2017 гады музей быў адкрыты для публікі[1]; урачыстая цырымонія з удзелам прэзідэнтаў Францыі і ААЭ адбылася 8 лістапада[12].
Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]
Музей паказвае каля 300 экспанатаў[13] з Луўра, Цэнтра Жоржа Пампіду, Версалю[14]. У 2014 годзе было абвешчана, што Луўр Абу-Дабі арэндуе ў французскіх музеяў «Цудоўную Феран’еру»[15] Леанарда да Вінчы, карціны Маціса, аўтапартрэт Ван Гога, «Напалеона на перавале Сен-Бернар» Жака-Луі Давіда, «Вакзал Сен-Лазар» Клода Манэ[16].
Таксама ў музеі існуюць тэматычныя залы, дзе выстаўлены старажытнасці розных краін: Кітая, Індыі, Ірака, Конга і г. д. У музеі прадстаўлены побач рэлігійныя прадметы розных культур: старонка з «Сіняга Карана» IX стагоддзя, еменская Тора 1498 года і дзве гатычныя Бібліі XIII стагоддзя. Іншыя музеі арабскіх краін пазычылі Луўру Абу-Дабі 28 значных экспанатаў, у тым ліку двухгаловы бюст з Айн-Газаля[ru] (Іарданія, 6000 г. да н. э.), каля 400 дырхемаў з Амана і каменную прыладу з Саудаўскай Аравіі (350 000 гадоў да н. э.). Музей называюць першым у арабскім свеце універсальным музеем[13][17].
Кошт[правіць | правіць зыходнік]
Кошт будаўніцтва будынка Луўра Абу-Дабі ацэньваюць у 83-107 мільёнаў еўра[5].
Парыжскі Луўр у асобе агенцтва France-Muséums абавязваецца на працягу 30 гадоў аказваць кансультацыйныя паслугі, здаваць у арэнду прадметы мастацтва і даць права да 2037 года выкарыстоўваць брэнд Луўр — усё гэта абышлося стваральнікам музея прыкладна ў мільярд еўра[13].
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
Рашэнне аб будаўніцтве Луўра Абу-Дабі і перадачы яму карцін з калекцый французскіх музеяў выклікала крытыку сярод некаторых дзеячаў мастацтва Францыі[18]. 4700 экспертаў па музеях, археолагаў і гісторыкаў мастацтва падпісалі петыцыю, у якой заяўлена, што «[французскія] музеі не прадаюцца»[19].
Таксама выказваліся абвінавачванні ў эксплуатацыі рабочых, якія будуюць музей. Напрыклад, газета The Guardian назвала ўмовы працы будаўнікоў «сучасным рабствам»[20].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 Louvre Abu Dhabi opens to public
- ↑ Неизвестную работу Пикассо впервые покажут публике , Лента.ру (2013-03-05). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ 3,0 3,1 Эмиратский филиал Лувра показал часть своей будущей экспозиции , РИА Новости (2013-04-16). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ Филиал Лувра будет построен в столице ОАЭ к 2015 году , РИА Новости (2013-01-10). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 Riding, Alan , New York Times (2007-03-07). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ Vogel, Carol. Abu Dhabi Gets a Sampler of World Art , New York Times (2009-05-26). Праверана 2016-11-181.
- ↑ SARA HAMDAN. After a Sputtering Start, the Louvre Abu Dhabi Project Gathers Pace , nytimes, The New York Times Company (2012-09-26). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ Opening of Louvre Abu Dhabi pushed back to 2016 , The National (Abu Dhabi) (2015-10-04). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ New appointments bring fresh hope to a 2017 opening of Louvre Abu Dhabi , The National (Abu Dhabi) (2016-09-20). Праверана 5 студзеня 2017.
- ↑ Louvre Abu Dhabi opening pushed back to 2017, new director appointed , Gulf Business (2016-09-20). Праверана 5 студзеня 2017.
- ↑ Harry Bellet. A Abou Dhabi, un autre Louvre sort de terre , Le Monde (2017-09-06). Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ В Абу-Даби открылся Лувр
- ↑ 13,0 13,1 13,2 Matisse rencontre George Washington au Louvre Abu Dhabi (фр.) . Linternaute (7 лістапада 2017). Праверана 7 лістапада 2017.
- ↑ Лувр в пустыне (руск.) . Российская газета (3 красавіка 2008). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ Nick Leech Louvre Abu Dhabi to be first museum in Middle East to show a Leonardo Da Vinci painting (англ.) . thenational.ae (12 кастрычніка 2014). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ Anna Seaman Van Gogh, Manet, Monet and Matisse among artworks to be lent to Louvre Abu Dhabi (англ.) . thenational.ae (12 кастрычніка 2014). Праверана 19 лістапада 2016.
- ↑ Stanley Carvalho East meets West as Louvre Abu Dhabi opens in the Gulf (англ.) . Reuters (7 лістапада 2017). Праверана 15 лістапада 2019.
- ↑ Van Gelder, Lawrence Arts, Briefly. New York Times (9 студзеня 2007). Праверана 18 лістапада 2016.
- ↑ Astier, Henri. Gulf Louvre deal riles French art world , BBC News (2007-03-07). Праверана accessdate=2016-11-19.
- ↑ Carrick, Glenn and David Batty. «In Abu Dhabi, they call it Happiness Island. But for the migrant workers, it is a place of misery», The Guardian, 21 December 2013, accessed 30 June 2014; Batty, David. «Conditions for Abu Dhabi’s migrant workers 'shame the west'», The Guardian, 21 December 2013, accessed 30 June 2014; Batty, David. «Campaigners criticise UAE for failing to tackle exploitation of migrant workers», The Guardian, 22 December 2013, accessed 30 June 2014
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Луўр Абу-Дабі на Вікісховішчы |
---|