Перайсці да зместу

Луўр (палац)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Луўр
48°51′40″ пн. ш. 2°20′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Гатычная архітэктура ў Францыі[d], французскі рэнесанс[d], Стыль Луі XIII[d], барочная архітэктура ў Францыі[d], класіцызм, неабарока[d], Стыль Напалеона III[d] і мадэрнізм
Архітэктар П'ер Леско, Jacques Lemercier[d], Луі Лево, Hector-Martin Lefuel[d] і Бэй Юймін
Дата заснавання 1190-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луўрскі палац або палац Луўра (фр.: palais du Louvre) або проста Луўр — старадаўні каралеўскі замак, перабудаваны ў палац, у Парыжы на правым беразе Сены паміж садам Цюільры і царквой Сен-Жэрмэн-л'Аксеруа. Сёння гэта адзін з самых багатых музеяў свету — Луўр.

Узвядзенне цяперашняга будынка Луўра цягнулася амаль тысячагоддзе і неаддзельна ад гісторыі самога горада Парыжа.

Паходжанне слова

[правіць | правіць зыходнік]

Першая крэпасць Луўра была пабудавана пры Філіпе-Аўгусце ў месцы, празваным «Люпара» (Lupara); паходжанне слова невядома. Вельмі шмат каму думаецца, што слова блізка лацінскаму «люпус» (lupus), ад чаго ўяўляецца месца пражывання ваўкоў.

Іншая версія адносіць паходжанне слова «луўр» да мовы тых франкаў, што былі продкамі цяперашніх французаў: слова «lauer» альбо «lower» на старафранцузскай азначала «вартаўнічая вежа».

Але падобнае слова было і ў мове тых германскіх плямёнаў, чыя мова была нелацінскага паходжання. Французскі гісторык Анры Соваль (Henri Sauval (1623—1676)) лічыў, што слова «луўр» адбылося ад «leovar, lovar, lover, leower ou lower», што азначала «крэпасць» або «умацаванне».

Збіраючыся разам з Рычардам Ільвінае Сэрца ў крыжовы паход, кароль Філіп-Аўгуст паклапаціўся агарадзіць свой Горад (Cité) ад любых знешніх нападаў, і асабліва з боку сваіх сваякоў і прэтэндэнтаў на трон Францыі — Плантагенетаў. Будаўніцтва новай крапасной сцяны пачалося ў 1190 годзе і доўжылася 20 гадоў. Адна з вежаў крапасной сцяны, якая упіралася ў Сену, была празваны Луўрскай. Яе двайнік, якая стаяла на процілеглым беразе, клікалася Нельскай. Луг перад Луўрскай вежай стаў па загаду Філіпа-Аўгуста месцам пабудовы крэпасці, у будучыні пераўтворанай у каралеўскі замак, а пазней — ў адзін з самых знакамітых палацаў свету.

Каланада Луўрскага палаца

У Луўрскім палацы сёння знаходзяцца:

  • музей Луўр;
  • Цэнтральны савет дэкаратыўна-прыкладных мастацтваў (l’Union centrale des arts décoratifs (UCAD)) і яго калекцыі (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, мода і тэкстыль, рэкламнае мастацтва), а таксама яго бібліятэка і кружкі для дзяцей і дарослых у частцы палаца пад назвай Карусель;
  • Вышэйшая школа Луўра (уваходы Rohan і Flore);
  • Музейна-даследчы цэнтр рэстаўрацыі (Centre de recherche et de restauration des musées de France (C2RMF)), лабараторыя ў Карусель і гурткі для дарослых у залах Флоры;
  • гандлёвая частка Луўрскай Каруселі (Carrousel du Louvre): 16 000 кв.м., больш за 50 крамачак;
  • залы ў Луўрскай Каруселі для правядзення выстаў: 7 100 м, 4 залы для прэстыжных збораў.

Каланада Луўра

[правіць | правіць зыходнік]

Каланада Луўра — усходні фасад каралеўскага палаца Луўр у Парыж ы, які выходзіць на плошчу Луўра.

Збудавана ў 16671670 гг. архітэктарам Клодам Перо, братам знакамітага казачніка, на падставе першапачатковага праекта Луі Лево. Працягласць каланады 170 метраў. Каланада лічыцца адным з шэдэўраў французскага класіцызм а.

Каланада Луўра на гравюры Жана Марыета, заснаванай на малюнках Клода Перо, з кнігі Architecture françoise ou recueil des maisons royalles, de quelques églises de Paris et de châteaux et maisons de plaisance de France bâties nouvellement (1783).

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі