Лыман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Лыман
укр.: Лиман
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1667
Плошча
  • 18,2 км²
Вышыня цэнтра
107 м
Насельніцтва
  • 22 315 чал. (1 студзеня 2015)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
6261
Паштовыя індэксы
84400–84409
Афіцыйны сайт
Лыман на карце Украіны ±
Лыман (Украіна)
Лыман
Лыман (Данецкая вобласць)
Лыман

Лыма́н (укр.: Лиман, руск.: Лиман; у 1925—2016 гадах — Красны Лыман) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны, цэнтр Лыманскага раёна. Размешчаны за 136 кіламетраў ад Данецка. Тэрыторыя — 20 км². Насельніцтва — 23 тыс. чалавек (2011).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1667 годзе казакамі Ізюмскага палка як паселішча пры вартавых вежах паблізу Торскай фартэцыі (цяпер горад Славянск). У 1825 годзе Лыман быў ператвораны ў вайсковае паселішча, з 1857 жыхароў перавялі ў разрад дзяржаўных сялян. У 1911 годзе побач з горадам пракладзена чыгуначная лінія і збудаваная станцыя. У 1925 годзе паселішча перайменаванае на Красны Лыман, у 1938 годзе прысвоены статус горада.

Паводле звестак на 1864 год ва ўласніцкай слабадзе Лыман Ізюмскага павета Харкаўскай губерні жылі 2622 асобы (1470 мужчын і 1152 — жанчыны), налічвалася 512 дваровых гаспадарак, існавала праваслаўная царква, адбываліся 2 штогадовыя кірмашы[2].

У 1885 годзе ў колішняй дзяржаўнай слабадзе Папоўскай воласці налічвалася 3503 жыхары, налічвалася 587 дваровых гаспадарак, існавалі праваслаўная царква, школа, 2 пастаялыя двары, 2 храмы, адбываліся 2 кірмашы на год[3].

26 мая 2022 года пасля трывалых баёў горад перайшоў пад кантроль расійскіх сілаў[4].

1 кастрычніка 2022 года Узброеныя сілы Украіны вызвалілі Лыман пасля 4-месячнай расійскай акупацыі[5].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Большасць працаздольнага насельніцтва занята на чыгунцы і ў аграпрамысловым комплексе.

Станцыя Лыман, лакаматыўнае і вагоннае дэпо, дыстанцыя каляі, сігналізацыі, сувязі і вылічальнай тэхнікі, грамадскія пабудовы, дарожныя электрамеханічныя майстэрні, чыгуначная машынная станцыя № 10, рейказварны цягнік № 6, будаўніча-мантажны цягнік № 181 — галоўныя чыгуначныя прадпрыемствы, складнікі Лыманскага чыгуначнага вузла. Рейказварны цягнік № 6 здзяйсняе зварныя аперацыі і аперацыі па апрацоўцы каляі.

Другое месца па значнасці займае аграпрамысловы комплекс. Агулам у раёне налічваецца 74 фермерскія гаспадаркі, 15 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У раёне закупляюць сланечнікавы алей і сам сланечнік прадпрыемствы Данецкай і Харкаўскай абласцей. Асноўныя паказнікі дзейнасці прадпрыемстваў АПК: агульная плошча сельскагаспадарчых угодздзяў — 69,1 тыс. га, у тым ліку ніў — 51,3 тыс. га; штогадовыя плошчы пасеву зернавых — 19,0 тыс. га, сланечніка — 6,1 тыс. га.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2015/zb/06/zb_nas_14.zip
  2. Харьковская губернія. Списокъ населенныхъ мѣстъ по свѣдѣніямъ 1864 года, томъ XLVI. Изданъ Центральнымъ статистическимъ комитетомъ Министерства Внутренних Дѣлъ. СанктПетербургъ. 1869 — XCVI + 209 с.
  3. Волости и важнѣйшія селенія Европейской Россіи. По данным обслѣдованія, произведеннаго статистическими учрежденіями Министерства Внутренних Дѣл, по порученію Статистическаго Совѣта. Изданіе Центральнаго Статистическаго Комитета. Выпускъ III. Губерніи Малороссійскія и Юго-Западныя. СанктПетербургъ. 1885. — V + 349 с.
  4. Russian forces have ‘upper hand’ in Donbas fighting, Ukrainian officials say. The Guardian (26 мая 2022). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2022. Праверана 28 мая 2022.
  5. "Узброеныя сілы Украіны ўвайшлі ў Ліман". Беларуская служба Радыё «Свабода». 1 кастрычніка 2022. Праверана 3 кастрычніка 2022. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]