Лысоўшчына
Вёска
Лысоўшчына
| ||||||||||||||||||
Лысо́ўшчына[1] (трансліт.: Lysoŭščyna, руск.: Лысовщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Месціцца за 44 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 4 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі Мінск-Асіповічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
На пачатку 20 ст. у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся фальварак Лысаўшчына.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- Пачатак ХХ ст. — 12 двароў, 80 жыхароў. Фальварак Лысаўшчына - 2 двары, 35 жыхароў.
- 1917 год — 16 двароў, 78 жыхароў. Фальварак Лысаўшчына - 1 двор, 7 жыхароў.
- 1 студзеня 2002 года — 6 двароў, 12 жыхароў
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Іосіфавіч Гучок (1923—1945) — Герой Савецкага Саюза[2]..
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 552. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лысоўшчына