Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт бяспекі жыццядзейнасці
Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт бяспекі жыццядзейнасці (ЛДУБЖ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Lviv State University of Life Safety |
Дэвіз | Viribus unitis |
Заснаваны | 1947 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Коваль Міраслаў Стэфанавіч |
Рэктар | Міхаіл Мікалаевіч Козяр[d] |
Студэнты | 3500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Клепарыўская 35, 79007 Львоў, Украіна |
Сайт | ldubgd.edu.ua |
Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт бяспекі жыццядзейнасці (укр.: Львівський державний університет безпеки життєдіяльності) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Львове.
Ва ўніверсітэце ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для падраздзяленняў Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях, міністэрстваў і ведамстваў, якія займаюцца пытаннямі бяспекі чалавека. Напрамкі падрыхтоўкі: інфармацыйная і транспартная бяспека, пажарная і тэхнагенная бяспека, экалогія і ахова навакольнага асяроддзя, ахова працы і інш.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Вучэбна-навуковы інстытут грамадзянскай абароны
- Вучэбна-навуковы інстытут пажарнай і тэхнагеннай бяспекі
- Вучэбна-навуковы інстытут псіхалогіі і сацыяльнай абароны
- Інстытут паслядыпломнай адукацыі
- Вышэйшае прафесійнае вучылішча
- Ліцэй грамадзянскай абароны
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будынак універсітэта першапачаткова быў пабудаваны як Дом інвалідаў у 1855-1863 гг. архітэктарам Тэафілам Хансэнам па распараджэнні аўстрыйскага імператара Франца Іосіфа, які быў ўрачыста адкрыты 4 кастрычніка 1863 г. Пабудова прызначалася для ўтрымання і прытулку 500 інвалідаў.
У 1939-1941 гг. у будынку размяшчаўся полк НКУС СССР. Падчас Другой сусветнай вайны будынак не быў пашкоджаны, і 10 жніўня 1944 г. у ім зноў размясцілася вайсковая частка. Па рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў СССР у маі 1954 г. тут было размешчана Кіеўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча, пазней перайменаванае ў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР.
Распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны ад 21 чэрвеня 2001 г. Львоўскае пажарна-тэхнічнага вучылішча МУС Украіны было рэарганізавана ў Львоўскі інстытут пажарнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Украіны. Згодна з Указам прэзідэнта Украіны ад 27 студзеня 2003 г. інстытут перайшоў у падпарадкаванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Украіны.
29 сакавіка 2006 г. распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны Львоўскі інстытут пажарнай бяспекі МНС Украіны рэарганізаваны ў Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт бяспекі жыццядзейнасці.