Львоўскі пагром (1918)
Львоўскі пагром — яўрэйскі пагром, які адбыўся ў Львове з 22 па 24 лістапада 1918 года, і быў арганізаваны палякамі падчас польска-ўкраінскай вайны пасля ўзяцця горада. У пагроме удзельнічалі некаторыя польскія салдаты і грамадзянскія асобы, верагодна, жадаючы адпомсціць яўрэям за падтрымку ўкраінскай арміі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па словах сведак (у тым ліку журналіста Францішка Салезія Крысяка) падчас польска-ўкраінскіх баявых дзеянняў яўрэйская міліцыя інфармавала ўкраінцаў аб дзейнасці польскіх войскаў, і нават адстрэльвала ваюючых палякаў, можа, таму, што была не ў стане адрозніць салдат ад звычайных злачынцаў, тым больш, што салдаты выкарыстоўвалі шмат розных тыпаў абмундзіравання. Вызваленыя з турмы палякі таксама вялі барацьбу з украінцамі. 22 лістапада, пасля першых чутак аб беспарадках, генерал Баляслаў Роя ўвёў надзвычайнае становішча і спецыяльныя суды. Пасля гэтага на працягу 23—24 лістапада польскія сілы змаглі навесці парадак у горадзе.
Гэтыя падзеі шырока асвятляліся еўрапейскай і амерыканскай прэсай, уключаючы The New York Times.
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыкі называюць розную колькасць ахвяр і пацярпелых. Уільям Хаген, спасылаючыся на даклад, падрыхтаваны для польскага МЗС, сцвярждае, што каля 150 яўрэяў былі забітыя і 500 яўрэйскіх крамаў і іх прадпрыемстваў былі разрабаваныя, у той час як у дакладзе Моргента 1919 года гаворыцца пра смерць 64 яўрэяў. Брытанскае ўрадавае расследаванне пад кіраўніцтвам сэра Сцюарта Самуіла паведамляла, што 52 яўрэяў былі забітыя, 463 атрымалі раненні і вялікая колькасць яўрэйскай уласнасці была скрадзена. Яўрэйскія тагачасныя крыніцы паведамлялі пра 72 смяротных выпадка і 433 параненых[1]. Адначасова афіцыйнымі гарадскімі дакументамі падцвержана 41 смерцяў. Брытанскі гісторык Норман Дэвіс сцвярждае аб агульнай колькасці ў 340 смерцяў у выніку гвалту, з якіх дзве траціны складалі ўкраінскія хрысціяне, а астатнія 70 былі яўрэямі, і, абапіраючыся на гэтыя лічбы, ён задаецца пытаннем, ці гэтыя абставіны могуць быць дакладна апісаны як «пагром».
Зноскі
- ↑ Engelking B., Tych F., Żbikowski A., Żyndul J.: Pamięć. Historia Żydów Polskich przed, w czasie, i po Zagładzie, Warszawa 2004, стар. 187