Львоўскі інстытут банкаўскай справы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Львоўскі інстытут банкаўскай справы
(ЛІБС)
Львівський інститут банківської справи
Prospekt Shevchenka 9, Lviv.jpg
Арыгінальная назва: Львівський інститут банківської справи
Міжнародная назва: The Lviv Banking Institute
Заснаваны: 1887
Рэарганізаваны: 1940
Рэктар: Мікалай Андрэевіч Вазнюк
Юрыдычны адрас: пр-т Шаўчэнка 9, Львоў, 79005, Украіна
Сайт: lbi.wubn.net

Львоўскі інстытут банкаўскай справы (укр.: Льві́вський інститу́т ба́нківської спра́ви) — вышэйшая навучальная ўстанова фінансава-эканамічнага профілю ў Львове, падпараткаваная Нацыянальнаму банку Украіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 10 мая 1940 гады як Львоўскі фінансава-эканамічны тэхнікум на базе эканамічнага ліцэя для жанчын імя Каралевы Ядвігі, які існаваў з 1887 года. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны тэхнікум спыніў сваю дзейнасць і аднавіў яе 24 кастрычніка 1944 года.

5 лістапада 1948 года тэхнікум атрымаў назву Львоўскі фінансава-крэдытны тэхнікум і быў пераведзены ў падпарадкаванне Міністэрства фінансаў УССР. 4 верасня 1954 года тэхнікум перайшоў у падпарадкаванне Дзяржаўнага банка СССР як Улікова-крэдытны тэхнікум. 12 снежня 1991 года тэхнікум перададзены ў падпарадкаванне Нацыянальнага банка Украіны і ён атрымаў назву Львоўскі тэхнікум банкаўскай справы.

14 чэрвеня 1995 года зменена назва навучальнай установы на Львоўскі банкаўскі каледж Нацыянальнага банка Украіны. Пастановамі Кабінета Міністраў Украіны ад 28 студзеня 2000 года і Праўлення Нацыянальнага банка Украіны ад 17 лютага 2000 года на базе Львоўскага банкаўскага каледжа створаны Львоўскі банкаўскі інстытут Нацыянальнага банка Украіны.