Льюіс Уолт
Льюіс Уолт | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 1989[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | марская пяхота |
Гады службы |
1930–1937 (Нацыянальная гвардыя ЗША), 1937–1971 (Корпус марской пяхоты ЗША) |
Званне |
![]() |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна, Карэйская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Льюіс Уільям Уолт (англ.: Lewis William Walt; 16 лютага 1913 — 26 сакавіка 1989) — чатырохзоркавы генерал Корпуса марской пяхоты ЗША, удзельнік Другой сусветнай, Карэйскай і В’етнамскай войнаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 лютага 1913 гады ў акрузе Уобансі, штат Канзас[2]. Скончыў сярэднюю школу ў Форт-Колінз, штат Каларада. У 1936 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне хіміі ва Універсітэце штата Каларада.
Ва ўзросце 17 гадоў уступіў у нацыянальную гвардыю, але ў красавіку 1937 г. перанакіраваўся ў 6-ы полк марской пяхоты. З жніўня таго ж года па люты 1938-го знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Шанхаі, дзе займаўся аховай міжнародных паселішчаў.
7 жніўня 1942 гады ў якасці камандзіра роты А 1-га рэйдэрскага батальёна высадзіў сваю роту пры штурме острова Тулагі на Брытанскіх Cаламонавых астравах. Пасля гэтага далучыўся да 5-га палка марской пяхоты на Гуадалканале, дзе прыняў удзел у бітве за дадзены востраў у якасці камандзіра 2-га батальёна. У снежні 1943 году ўдзельнічаў у штурме мыса Глостэр, Новая Брытанія, а ў верасні 1944 — бітве за Пелеліум[3].
З лістапада 1952 па жнівень 1953 знаходзіўся ў Паўднёвай Карэі ў складзе 1-й дывізіяй марской пяхоты.
У чэрвені 1965 года прыняў камандаванне 3-ім экспедыцыйным корпусам марской пяхоты і 3-й дывізіяй марской пяхоты ў Паўднёвым В’етнаме, а таксама стаў галоўнакамандуючым ваенна-марскімі сіламі В’етнама і старэйшым саветнікам, каардынатарам I корпуса і I корпуса Рэспублікі В’етнам.
Сышоў у адстаўку 1 лютага 1971 года і пасля займаў пасаду дырэктара Моладзевага фонду марской пяхоты ЗША. Пазней каардынаваў расследаванне Сенатам ЗША міжнароднага незаконнага абароту наркотыкаў.
Памёр 26 сакавіка 1989 года ў сувязі з працяглай хваробай у доме састарэлых у Галфпорце, штат Місісіпі. Пахаваны на Нацыянальных могілках Куантыка[4].
Зноскі
- ↑ а б Lewis William Walt // TracesOfWar
- ↑ Official Biography: General Lew Walt(недаступная спасылка). USMC. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2021. Праверана May 15, 2014.
- ↑ Sledge, E.B. With the Old Breed: At Peleliu and Okinawa. New York: Presidio Press, 1981.
- ↑ U.S. Department of Veterans Affairs Gravesite Locator(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2006. Праверана 8 чэрвеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Simmons, Edwin H. (2003). The United States Marines: A History, Fourth Edition. Annapolis, Maryland: Naval Institute Press. ISBN 1-59114-790-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Льюіс Уолт
- Halloran, Richard (March 28, 1989). "Lewis W. Walt, Marine Corps General, Dies at 76". New York Times. Праверана 2007-10-29.
- Нарадзіліся 16 лютага
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Канзасе
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Місісіпі
- Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя Бронзавай зоркай (ЗША)
- Узнагароджаныя медалём «Пурпурнае сэрца»
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
- Асобы
- Чатырохзоркавыя генералы (КМП ЗША)
- Генералы ЗША
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Удзельнікі вайны ў Карэі
- Удзельнікі вайны ў В’етнаме