Лэбм ун вісншафт
| «Лэбм ун вісншафт» |
|---|
לעבען און וויסענשאפט[1], што значыць «Жыццё і веды», — грамадска-літаратурны і навукова-папулярны часопіс на яўрэйскай мове, які выдаваў Шмуіл Гурвіч (А. Літвін) у Вільні, выходзіў ад мая 1909 года да канца 1912 года раз на месяц.
Галоўная мэта часопіса — асвятляць найважнейшыя надзённыя пытанні яўрэйскага і чужога жыцця, абуджаць моладзь да актыўнай працы для асабістага прагрэсу і дабрабыту народа. Часопіс публікаваў, акрамя іншага, артыкулы пра гісторыю, даследаванні фальклору, літаратуразнаўчыя артыкулы пра вядомых пісьменнікаў, сярод якіх Дзік, Левінзон, Шомер, Лінецкі, Мапу, Дзікенс, Талстой, Някрасаў, змяшчаў пераклады з Бяліка, Байрана, Шэлі, Лангфела і інш.
У часопісе друкавалі свае творы Эйнхорн, Нігер, Найдус, Прылуцкі, Алмі, Мойша Авігал, Шлойма Бастомскі, Біньёмен Беластоцкі, Гірш Блаштэйн, Яфім Блюмштэйн, Мордка Вейнгер, Шыман Добін, Цодзік Даўгапольскі, Элі-Янкаў Голдшміт, Шмар'я Гарэлік, Габрыель Графштэйн, Ёйсіф Хэфтман, Фалк Гальперын, Юдл Ёфэ, Ёйсіф Камянецкі, Шлойма Лямперт, Мордка Орлін, Лейба Яхновіч, Людвік Заменгоф, Малка Хаймсон і іншыя
Выйшлі зборнікі выбранага «Штралэн» (1909), «Лэбм ун вісншафт» (1911).
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Арыгінальнае напісанне было з дыякрытыкай
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Часопіс Архівавана 12 снежня 2022. у нацыянальнай бібліятэцы Ізраіля
- Нумары часопіса ў расійскай бібліятэцы НЭБ