Любамір Гузар
Любамір Гузар | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Любомир Ярославович Гузар | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Nisa in Lycia[d] | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Ukrainian Catholic Archeparchy of Lviv[d] | ||||||
|
|||||||
| Дыяцэзія | Ukrainian Catholic Archeparchy of Kyiv[d] | ||||||
| Папярэднік | Wasyl Medwit[d] | ||||||
| Пераемнік | Святаслаў Шаўчук | ||||||
|
|
|||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, багаслоў, выкладчык універсітэта, манах, каталіцкі біскуп, Q137342812? | ||||||
| Нараджэнне |
26 лютага 1933[1] |
||||||
| Смерць |
31 мая 2017[3] (84 гады) |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Любамір Яраслававіч Гузар (26 лютага 1933, Львоў — 31 мая 2017, Кіеў, Украіна) — украінскі рэлігійны дзеяч, патрыярх-прадстаяцель Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў 2001—2011 гг. Святар з 1958 г., епіскап з 1977 г., кардынал з 2001 г. Вярхоўны архіепіскап Львоўскі з 2001 г., Кіева-Галіцкі з 2005 г., архіепіскап-эмерыт з 2011 г. Прадстаўнік вядомага ўкраінскага роду Гузараў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 г. выехаў у Аўстрыю, у 1949 г. — у ЗША. Выпускнік Каталіцкага ўніверсітэта Амерыкі, Вялікай духоўнай семінарыі Святога Язафата ў Рыме, Фордгамскага ўніверсітэта. Доктар багаслоўя (1972 г.). У 1972 г. прыняў манаства. Быў паплечнікам Іосіфа Сліпога. Старшыня Львоўскай архіепархіі ў Рыме (1984—1991 гг.). У 1993 г. вярнуўся ў незалежную Украіну, стаў яе грамадзянінам (2002 г.), прызначаны кіраўніком грэка-каталіцкага Кіева-Вышгарадскага экзархата (з 1996 г.). У 2005 г. вярнуў рэзідэнцыю кіраўнікоў грэка-каталіцкай царквы ў Кіеў пасля 450-гадовага перапынку. Ініцыяваў будаўніцтва Патрыяршага сабора Уваскрасення Хрыстовага на Левым беразе ў Кіеве. У 2011 г. выйшаў у адстаўку, перадаўшы свае паўнамоцтвы Святаславу Шаўчуку. Быў адным з маральных аўтарытэтаў украінцаў у 1990-2010-я гг. Памёр у Кіеве, пахаваны ў Кіеўскім патрыяршым саборы УГКЦ. Ганаровы грамадзянін Цярнопаля і Львова.
Зноскі
- ↑ Lubomyr Husar // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132946599 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ День, The Day — Київ: 1996. — ISSN 2305-7289 Праверана 31 мая 2017.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- Кардыналы
- Каталіцкія архібіскупы
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 31 мая
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя ў Кіеве
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 4 ступені
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 5 ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Асобы
- Біскупы УГКЦ
- Постаці ўсходняга каталіцтва
- Постаці ўкраінскага ўсходняга каталіцызму
- Ганаровыя грамадзяне Львова
- Ганаровыя грамадзяне Цярнопаля
- Рэлігійныя дзеячы Украіны