Любань
Горад
Любань
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лю́бань[2] (трансліт.: Liubań) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Любанскага раёна, на р. Арэса. За 152 км на поўдзень ад Мінска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Баранавічы—Асіповічы, аўтадарогамі звязаная з Глускам, Жыткавічамі, Чырвонай Слабадой, Салігорскам, Слуцкам. Насельніцтва 10 973 чал. (2017)[3].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVI стагоддзя як мястэчка князёў Алелькавічаў Слуцкага княства. З 1589 года ўласнасць Тышкевічаў, з 1617 года — князёў Радзівілаў. У 1560-я гады ў Любані каля 230 жыхароў, 35 двароў. З 1791 года ў Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Падчас Паўстання 1794 года каля мястэчка адбыўся бой паміж 2-тысячным атрадам паўстаўнцаў пад кіраўніцтвам Стэфана Грабоўскага і расійскімі войскамі. У 1880-х гадах у мястэчку 500 жыхароў, 136 двароў, Праабражэнская царква, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 2 млыны, крама, прыстань. У 1897 годзе ў Любані 766 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя — цэнтр Забалоцкай воласці.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.
З 26 мая 1922 года ў Слуцкім павеце БССР. У 1923 годзе — 1680 жыхароў, 232 двары. З 17 ліпеня 1924 года цэнтр Любанскага раёна. У 1931 годзе ўтвораны калгас, працавалі крухмальны і льняны заводы, Дом культуры, хата-чытальня, бальніца, хлебапякарня. З 27 верасня 1938 года rapадскі пасёлак.
З 28 ліпеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў створаным тут лагеры ваеннапалонных загубілі 1610 чалавек, у лістападзе 1941 года загубілі 785 яўрэяў. У Любані дзейнічала камсамольска-маладзёжная група, у лістападзе 1941 года партызаны разграмілі ў пасёлку нацысцкі гарнізон.
З 7 сакавіка 1968 года горад. У 1970 годзе — 6,7 тыс. жыхароў.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе: 1897 — 766 чал.[4]
- XX стагоддзе: 1970 — 6,7 тыс. чал.[4]; 1995 — 12,1 тыс. чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2006 — 11,7 тыс. чал.; 2015 — 11 114 чал.[5]; 2016 — 11 000 чал.[6]; 2017 — 10 973 чал.[3]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Рыбакамбінат «Любань». Гасцініца «Любань».
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Любанскі музей народнай славы.
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
- Футбольны клуб «Любань»
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну
- Помнік Фені Конанавай
- Любанская сінагога (1896), цяпер будынак музычнай школы
- Касцёл Маці Божай Фацімскай
- Спаса-Праабражэнская царква (1992)
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Цімафеевіч Астрэйка — Герой Сацыялістычнай Працы
- Мікалай Сяргеевіч Калядка — беларускі дырыжор
- Ніна Васілеўна Маеўская — беларускі празаік
- Іван Мікалаевіч Сяржанін — беларускі заолаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі
Ганаровыя грамадзяне[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Паўлавіч Дастанка (1999)
- Барыс Міронавіч Шапіра (1999)
- Іван Андрэевіч Муравейка (2001)
- Аляксандр Іванавіч Слабада (2001)
- Аляксандр Пятровіч Мацвейка (07.06.2004)[7]
- Віктар Якаўлевіч Прушак (2006)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в Беларусь, 1995
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Аляксандр Пятровіч Мацвейка // ДУК «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Любань // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник / Б. Д. Долготович. — Мн.: Беларусь, 2008. — С. 282—284. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0784-8. (руск.)
- Любань // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 441. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любань
Геаграфічныя звесткі па тэме Любань на OpenStreetMap
- Надвор’е ў горадзе Любань