Любань (возера)
| Любань | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 145,5 м |
| Даўжыня | 2,2 км |
| Шырыня | 1,4 км |
| Плошча | 1,83 км² |
| Аб’ём | 0,011 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 5,7 км |
| Найбольшая глыбіня | 11,5 м |
| Сярэдняя глыбіня | 5,5 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 143 км² |
| Упадаюць | Літкава |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Лю́бань — возера ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчана ў басейне ракі Мухавец за 30 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Кобрын[1], за 3 (1[1]) км на паўночны ўсход ад аграгарадка Дзівін.
Плошча возера 1,83 (1,96[1]) км². Даўжыня возера 2,2 (2,19[1]) км, найбольшая шырыня 1,4 (1,44[1]) км. Найбольшая глыбіня 11,5 м, сярэдняя глыбіня 5,5 м. Даўжыня берагавой лініі 5,7 км. Аб’ём вады 10,83 млн м³. Плошча вадазбору складае 143 км². Вадазбор — плоская забалочаная раўніна.
Возера карставага тыпу. Схілы катлавіны на захадзе і ўсходзе спадзістыя, пясчаныя, вышынёй 4—5 м, параслі сасняком, на поўначы і поўдні невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя. У возера ўпадае рака Літкава[2] і канал. На поўначы каналамі Казацкі і Дзівінскі возера звязана праз сістэму каналаў з Дняпроўска-Бугскім каналам.
На ўсходнім беразе возера размешчаны археалагічныя помнікі: паселішча бронзавага веку і стаянкі эпохі мезаліту і неаліту.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Природа Белорусии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белорусии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
