Любоў Іванаўна Мазалеўская
Любоў Іванаўна Мазалеўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 ліпеня 1964 (61 год) |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, тэатральны рэжысёр, педагог |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0610609 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Любо́ў Іва́наўна Мазале́ўская (12 (25) студзеня 1903, маёнт. Каўшова, цяпер Мастоўскі раён — 18 ліпеня 1964) — беларуская актрыса, тэатральны рэжысёр, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Унучка Рыгора Мазалеўскага. Вучылася ў Скідальскім вучылішчы і Гродзенскай прыватнай гімназіі. У 1920 годзе, падчас польска-савецкай вайны, з адступаючай Чырвонай Арміяй з’ехала на ўсход. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926), працавала ў Тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск) і Тэатры імя Янкі Купалы (Мінск), на кінастудыі, выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Арганізатар, галоўны рэжысёр (1956—1961, 1963—1964) Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (Мінск).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод тэатральных пастановак Л. Мазалеўскай: «Папараць-кветка» (1957) і «На хвалях Серабранкі» (1961) І. Козела, «Горад майстроў» Т. Габэ (1956), «У пошуках радасці» В. Розава (1958), «Даходнае месца» А. Астроўскага, «Пакуль вы маладыя» І. Мележа, «Закон Лікурга» паводле Т. Драйзера, «Аксамітны сезон» М. Пагодзіна, «Гардзячка» паводле Т. Ян і інш.
Знялася ў шэрагу карцін беларускай кінастудыі.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1932) «Жанчына» — Ульяна
- 1954 — Дзеці партызана (сцэнарый Г. Калтунова, рэжысёры Л. Голуб і М. Фігуроўскі[1]) — Ганна Пракоф’еўна
«Шчасце» (сцэнарый В. Салаўёва, М. Таўбэ, рэжысёр А. Файнцымер) і інш.[1]
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- З 1992 года прысуджаецца прэмія імя Л. І. Мазалеўскай ў галіне тэатральнага мастацтва.
- 25 студзеня 2003 года ў паштовае абарачэнне ўведзена паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Л. І. Мазалеўскай.
Зноскі
- ↑ а б Мазалеўская Любоў Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мазале́ўская Любоў Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 454. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 505. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Календарыюм // «Czasopis» 01’2003;
- Скідзель. 500 год у гісторыі / І. Барысаў, М. Дзелянкоўскі, А. Вашкевіч, Д. Люцік, Я. Лялевіч, С. Токць. — Гродна: Гродзенская абласная тыпаграфія, 2008. С. 87, 229.
- Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Любоў Іванаўна Мазалеўская на Вікісховішчы |
- Мозалевская Любовь Ивановна (руск.) // Мастоўская раённая бібліятэка
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 18 ліпеня
- Памерлі ў 1964 годзе
- Выпускнікі Беларускай драматычнай студыі
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Актрысы тэатра СССР
- Актрысы тэатра Беларусі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Беларусі
- Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
- Асобы на марках
- Кінаактрысы СССР
- Кінаактрысы Беларусі