Любоў Аляксандраўна Філімонава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Любоў Аляксандраўна Філімонава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1948(1948-10-12) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца, паэтка

Любоў Аляксандраўна Філімонава (12 кастрычніка 1948, Мінск) — беларуская паэтэса, празаік, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і служачых. У 1971 годзе скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Да 1972 года працавала на Омскім тэлебачанні, у 1972—1980 гадах — малодшым рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1983—1984 гадах — рэдактарам літаратурна-драматычнай рэдакцыі на Беларускім тэлебачанні.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачала ў 1967 г. у перыёдыцы, у тым самым годзе апублікавала ў часопісе «Нёман» першую нізку вершаў. Аўтар зборнікаў паэзіі «Стазвоны» (1974), «Гучныя фарбы» (1978), «Імправізацыя» (вершы, паэма, 1988). Выйшаў зборнік апавяданняў «Пад шолах ветразяў» (1981).

Перакладае з англійскай, польскай, французскай, венгерскай моў. З туркменскай пераклала кніжку вершаў К. Чаліева «Чароўнае шкельца» (1983). Укладальнік і адзін з перакладчыкаў анталогіі дзіцячай туркменскай літаратуры «Кветкі Каракумаў» (1990).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Любоў Аляксандраўна Філімонава // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.